Міліцыя абяцае не чапаць дэманстрантаў, калі яны сыдуць з Грушэўскага
Міністар унутраных справаў Віталь Захарчанка заявіў у ноч на пятніцу, што, калі прысутныя на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве прымуць прапанову Генэральнай пракуратуры і пакінуць «небясьпечную тэрыторыю», органы ўнутраных спраў не ажыцьцявяць ніякіх захадаў адносна перасьледу гэтых людзей.
«Акрамя таго, гарантую, што міліцыя ня будзе прымаць сілавых дзеяньняў па вызваленьні майдану Незалежнасьці», — цытуе міністра прэс-служба МУС.
Чытаць далей...
Брукаванку разьбіраюць на камяні для барыкадаў і зброі
Апазыцыя абвясьціла Грушэўскага тэрыторыяй Майдану
Апазыцыя абвясьціла вуліцу Грушэўскага, дзе ад 19 студзеня працягваецца вострае супрацьстаяньне паміж мітынгоўцамі і сілавікамі, тэрыторыяй Майдана. Пра гэта са сцэны галоўнай плошчы сталіцы заявіў лідэр парлямэнцкай фракцыі «Бацькаўшчына» Арсень Яцанюк.
«Рашэньне прынятае. Мы аб’яўляем Грушэўскага тэрыторыяй Майдану, — сказаў Яцанюк. — Ні кроку назад. Я прашу ўсіх — дысцыпліна. Гэта падтрымліваеце? Дакладнае выкананьне загадаў. Гэта падтрымліваецца? Ці пашыраем мы тэрыторыю Майдану? Зьвяртаюся да Андрэя Парубія пашырыць тэрыторыю Майдану».
У чацьвер пасьля перамоваў у адміністрацыі прэзыдэнта апазыцыйныя лідэры, выступаючы перад мітынгоўцамі на Грушэўскага і на майдане Незалежнасьці, заявілі аб дамоўленасьці зь Януковічам аб спыненьні сілавога супрацьстаяньня і вызваленьні ўсіх затрыманых на Грушэўскага. Па словах лідэра «Удару» Віталя Клічко, прэзыдэнт паабяцаў, што ўсіх затрыманых адпусьцяць на працягу трох дзён. Са свайго боку, пратэстоўцы таксама павінны ўстрымлівацца ад ужываньня сілы.
Такую заяву апазыцыі пратэстоўцы ўспрынялі неадназначна. Частка зь іх сустрэла гэта паведамленьне свістам і крыкамі «Ганьба».
У некаторых рэгіёнах Украіны апазыцыя захапіла ўрадавыя будынкі
У некалькіх абласных цэнтрах Украіны ў сераду штурмавалі будынкі органаў улады, адбыліся сутычкі з праваахоўнікамі.
У прыватнасьці, у Чаркасах дэманстранты захапілі ўвечары частку будынка, у якой працуюць абласная дзяржадміністрацыя і абласны савет. Тыя, хто нападаў, па паведамленьнях, разбуралі і выкідалі мэблю і абсталяваньне, апісвалі сьцены сваімі лёзунгамі. Пракурор вобласьці заклікаў не парушаць законаў. А па факце блякаваньня будынка і масавых закалотаў пракуратура горада Чаркасы распачала крымінальную справу.
Гэтак жа ў Цярнопалі мітынгоўцы ў сутыкненьнях зь міліцыяй захапілі агульны будынак абласной адміністрацыі і аблсавету. Тут актывісты заклікалі нічога не пашкодзіць. Мясцовы штаб нацыянальнага супраціву заявіў, што «кіраўніцтва бярэ на сябе».
Пракурор вобласьці заклікаў не парушаць законаў і назваў недапушчальнымі дзеяньні дэманстрантаў, а міліцыя адкрыла крымінальную справу па захопе дзяржаўных або грамадзкіх будынкаў або збудаваньняў, паведаміла агенцтва УНІАН.
У Роўна будынак абласной адміністрацыі таксама захапілі дэманстранты. Яны заявілі, што самі будуць адказваць за захаваньне будынка і маёмасьці, але ня маюць намер вызваляць памяшканьне.
Раней сёння ў Львове мітынгоўцы захапілі памяшканьне абласной адміністраціі, які зьяўляюцца часткай будынка абласнога савету, і прымусілі старшыню адміністрацыі Алега Сала напісаць заяву аб адстаўцы, што ён адразу ж абверг.
Аблогу будынка абласной дзяржадміністрацыі ладзілі і ў Івана-Франкоўску, але там спробы людзей прайсьці ўнутар спынілі праваахоўнікі.
Чытаць далей...
Клічко і Цягныбок заклікалі пра перамір'е з уладамі
Лідэры партый УДАР Віталь Клічко і «Свабода» Алег Цягныбок, якія сёньня прымалі ўдзел у перамовах у адміністрацыі прэзыдэнта Віктара Януковіча, выступілі пасьля гэтай сустрэчы позна ўвечары перад удзельнікамі супрацьстаяньня на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве.
У прыватнасьці, Клічко заявіў, што апазыцыя дамовілася зь Януковічам спыніць сілавое супрацьстаяньне і адпусьціць усіх затрыманых на Грушэўскага. Паводле яго словаў, прэзыдэнт паабяцаў, што ўсе затрыманыя будуць адпушчаны на працягу трох дзён. Са свайго боку, пратэстоўцы таксама павінны ўстрымлівацца ад ужываньня сілы.
Дэманстранты па-рознаму сустрэлі гэтыя паведамленьні. Радыкальная частка асуджала іх за гэтыя дамоўленасьці і заклікала працягваць «рэвалюцыю».
Чытаць далей...
Гэтай ноччу пратэстоўцы ў Кіеве будуць будаваць новыя барыкады ад майдана да вул. Грушэўскага. Таксама зоймуць вул. Інстытуцкую #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 23.1.2014
Людзі на Майдане прагаласавалі за выхад з перамоваў з уладай. Яцанюк агаласіў Грушэўскага тэрыторыяй Майдана. Людзі лікуюць #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 23.1.2014
Шмат хто расчараваны вынікамі перамоваў, частка людзей разыходзіцца, а частка радыкалізаваных заклікае на барыкады #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 23.1.2014
Многія не сталі слухаць Клічко. Людзі гатуюць кактэйлі Молатава і рыхтуюцца да нападу, - паведамляюць журналісты #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 23.1.2014
Вось так выглядаюць барыкады зараз. Усё палыхае #євромайдан http://t.co/JhyozN9v23
— Радыё Свабода (@svaboda) 23.1.2014
Львоў. Акцыя памяці па загінулых #євромайдан http://t.co/AGnZE1IuU2
— Радыё Свабода (@svaboda) 23.1.2014
Януковіч паабяцаў выпусьціць затрыманых на працягу 3 дзён. Людзі не вераць і крычаць "Рэвалюцыя!" #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 23.1.2014
Горад Сумы. Тысячы ўкраінцаў ідуць захопліваць адміністрацыю. Украіна паўстае http://t.co/945M0tcTaA #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 23.1.2014
Зараз на барыкадах у Кіеве больш за 5 000 чалавек #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 23.1.2014
Ровенская міліцыя падала ў адстаўку #Євромайдан https://t.co/GzByLmC7i2
— Радыё Свабода (@svaboda) 23.1.2014
Міліцыянт выкінуў з чацвёртага паверха Чаркаскай адміністрацыі вазон на мітынгоўца. Людзі крычаць, што яго забілі #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 23.1.2014
Відэа. Чаркасцы бяруць штурмам аблдзяржадміністрацыю http://t.co/nJhhKaeq1t #євромайдан
— Радыё Свабода (@svaboda) 23.1.2014
У Роўна і Чаркасах адміністрацыі ўзялі штурмам. Зараз там паляць дакументы #євромайдан http://t.co/xJ531hzPxT
— Радыё Свабода (@svaboda) 23.1.2014