15:12
23.1.2014
Вуліцы Кіева
15:05
23.1.2014
15:04
23.1.2014
14:53
23.1.2014
14:52
23.1.2014
Януковіч абяцаў ня ўводзіць надзвычайны стан
Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч паабяцаў Прэзыдэнту Эўрапейскай Камісіі Жазэ Мануэлю Барозу ня ўводзіць ва Ўкраіне надзвычайнае становішча.
Як перадае ўласны карэспандэнт УНІАН з Брусэля, пра гэта прадстаўнік Эўракамісіі Аліўе Баі паведаміў на брыфінгу, інфармуючы журналістаў аб тэлефоннай размове прэзыдэнтаў.
14:49
23.1.2014
На Майдане Незалежнасьці дзясяткі тысяч чалавек. Адбываецца вялікі малебен.
14:46
23.1.2014
«Беркут» ачышчае вуліцу Грушэўскага ад патушаных пакрышак, маніфэстанты не перашкаджаюць, як іх прасіў Віталь Клічко.
13:18
23.1.2014
На час перамоваў апазыцыі і Януковіча абвешчана перамір’е. Лідэр украінскай партыі “Ўдар” Віталь Клічко прыйшоў на барыкады і распавёў пра вынікі сваіх перамоваў з афіцэрамі “Беркута”.
Па-першае, дамовіліся, што пад час перамоваў лідэраў трох апазыцыйных фракцый Вярхоўнай Рады абодва варагуючыя бакі спыняць актыўныя дзеяньні. Перамовы заплянаваныя а 12-й гадзіне кіеўскага часу. Тым часам пажарныя маюць загасіць палаючыя шыны на вуліцы Грушэўскага, але барыкады застануцца. Чытаць далей

12:41
23.1.2014
На Эўрапейскую плошчу зноў прыехала хуткая дапамога. Заносяць параненых.
12:39
23.1.2014
12:37
23.1.2014
12:25
23.1.2014
Па мэдычную дапамогу зьвярнуліся 254 міліцыянта
Пасьля падзей на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве за мэдыцынскай дапамогу зьвярнулася 254 праваахоўнікі. 104 з іх шпіталізаваны, паведамілі УНІАН у МУС Украіны.
12:09
23.1.2014
Сёньня ва Ўкраіне могуць адключыць інтэрнэт, тэлебачаньне, мабільную сувязь, -- паведамляе Espresso.TV
11:45
23.1.2014
Клічко вядзе перамовы з афіцэрамі «Беркута»
Лідэр партыі «ЎДАР» Віталь Клічко гутарыць з афіцэрамі спэцназа «Беркут» у іх месцы дыслякацыі каля стадыёна «Дынама».
У суправаджэньні двух людзей ён прайшоў скрозь барыкаду з падпаленых аўтамабільных пакрышак і рушыў у шэрагі «Беркута».
Нягледзячы на гэта, баявыя дзеяньні на вуліцы Грушэўскага актывізаваліся. У мітынгоўцаў паляцелі газавыя гранаты, яны адказвалі камянямі.
11:35
23.1.2014
Пасьля каменнага абстрэлу, спэцназ пайшоў у наступ
Мітынгоўцы падыходзяць бліжэй да шэрагаў спэцназу, актывізуюцца. Паміж імі і спэцназам мэтраў сто, некаторыя пратэстоўцы з камянямі ідуць у наступ, а потым вяртаюцца ў асноўны натоўп.
Спэцназ у адказ пайшоў у наступ.

11:06
23.1.2014
Малебен на барыкадах
На вуліцы Грушэўскага шэсьць праваслаўных і грэка-каталіцкіх сьвятароў моляцца на паміж процілеглымі сіламі за спыненьне гвалту.
11:06
23.1.2014