«Зразумела, зьнішчэньне празаходняй апазыцыі ва Ўкраіне ня будзе працякаць гэтак крывава, як у Сырыі, дзе дыктатар Асад пры пратэкцыі Пуціна працягваў мучыць і забіваць, але прынцып застанецца тым жа: дэмакратычныя рухі душацца з дапамогай сілы, а Захад толькі бездапаможна назірае» — піша журналіст Die Welt, заклікаючы Эўразьвяз пахаваць ілюзіі аб партнэрстве з Украінай і ўвесьці санкцыі супраць рэжыму Януковіча, як першы крок на шляху новай палітыкі Брусэлю ў адносінах да Кіеву.
The Independent мяркуе, што Ўкраіна знаходзіцца на мяжы катастрофы, тым ня менш выданьне мяркуе, што ў Віктара Януковіча ёсьць яшчэ час, каб адвярнуць гэтую катастрофу.
«Міжнародная супольнасьць павінна прыкласьці ўсе сілы, каб ён засяродзіўся на галоўным. Намёкі на санкцыі ЗША дапамогуць справе. Тым часам Брусэль павінен растлумачыць, што каштоўныя сувязі, наладжаныя ў якасьці увэртуры да інтэграцыі ў ЭЗ, могуць быць разбураныя, і будуць разбураны» — піша The Independent ў рэдакцыйным артыкуле.
У The Wall Street Journal амэрыканскі палітоляг Адрыян Каратніцкі выказвае меркаваньне, што Ўкраіну яшчэ можна «адвесьці са шляху дэстабілізацыі і разбурэньня, па якім яе вядзе Януковіч», але дзеля гэтага патрэбны «мудры ціск» і пасярэдніцтва Захаду. Аўтар раіць лідэрам ЭЗ і прэзыдэнту ЗША Бараку Абаму пагаварыць з Януковічам наўпрост і «перасьцерагчы адносна цяжкіх наступстваў для яго і для эканамічнай будучыні Украіны ў выпадку, калі ён абярэ шлях рэпрэсій».
У іншым матэрыяле The Wall Street Journal піша, што вышэйшыя афіцыйныя асобы Эўразьвязу — называюцца прозьвішчы эўракамісара Штэфана Фюле і кіраўніцы замежнай палітыкі Эўразьвязу Кэтрын Эгтан — плянуюць неўзабаве наведаць Кіеў з мэтай пераканаць улады і апазыцыю ўступіць у дыялёг.
«Цяпер, калі пралілася першая кроў, існуе рэальная пагроза таго, што сутыкненьні выліюцца за межы цэнтра Кіеву, зьнізіўшы шанцы на мірнае вырашэньне канфлікту» — адзначае ў рэдакцыйным артыкуле The New York Times. Выданьне лічыць, што папярэджаньне Дзярждэпартамэнта ЗША і заява амэрыканскай амбасады ў Кіеве аб ануляваньні візаў шэрагу неназваных чыноўнікаў, адказных за дзеяньні супраць маніфэстантаў у лістападзе і сьнежні, было добрым пачаткам, аднак Вашынгтон павінен быць гатовы выканаць сваё абяцаньне аб «дадатковых кроках у адказ на ўжываньне гвалту любым з бакоў» — дадае выданьне.
У The Guardian украінскі сацыёляг Уладзімір Ішчанка піша, што пасьля сутычак зь міліцыяй, у якіх галоўную ролю адыгралі пратэстоўцы з правых груповак, аб’яднаных у «Правым сэктары», толькі ўзмацнілі непрыхільнасьць да пратэстаў сярод жыхароў усходніх і паўднёвых рэгіёнаў краіны.
«Тыя, каго прыцягвае ілюзія агульнанацыянальнага паўстаньня, ня ўлічваюць, што гэта — чарговы крок да легітымізацыі ўльтраправых» — сьцьвярджае Ішчанка, дадаючы, што «гэта людзі з часам адкрыта нацысцкімі поглядамі, якія з радасьцю прынялі б яшчэ больш рэпрэсіўныя законы, але супраць іншых, этнічных ворагаў». Аўтар мяркуе, што альтэрнатыву безвыніковым мітынгам і гвалту маглі намацаць студэнты Кіева-Магілянскай акадэміі. Яны пачалі бестэрміновы страйк у знак пратэсту супраць новых рэпрэсіўных законаў і спадзяюцца натхніць на страйк студэнтаў іншых ВНУ і працоўных на прадпрыемствах. «У выпадку посьпеху гэта стане прыкладам негвалтоўных, але радыкальных і эфэктыўных дзеяньняў па зьвяржэньні Януковіча» — лічыць Ішчанка.
Агляд падрыхтаваны паводле матэрыялаў сайту InoPressa.