Пра гэта сказала «Голасу Амэрыкі» дырэктар фонду «Дэмакратычныя ініцыятывы» Ірына Бякешкіна.
«Калі гэты сілавы сцэнар будзе працягвацца, я думаю, што Майдан будзе разагнаны з крывёю, зь сілай, але пачнецца партызанская вайна. Партызанская вайна па ўсёй — ну, прынамсі па Заходняй Украіне, па Цэнтральнай пачнецца», — сказала яна.
Паводле ейных слоў, людзі ня вельмі схільныя да ўдзелу ў сілавых акцыях:
«Напрыклад, ва ўзброеных аб’яднаньнях гатовыя ўдзельнічаць 0,9 працэнта. Але, зь іншага боку, гэта нямала. Гэта больш за 300 тысяч чалавек», — кажа Бякешкіна.
«У Заходняй Украіне гэта больш за тры працэнты. Заходняя Ўкраіна стане для ўлады Вандэяй. Ва Ўкраіне насадзіць аўтарытарны рэжым можна толькі з дапамогай крывавай дыктатуры, і то ня ўсюды», — лічыць сацыёляг.
Бякешкіна выказала падазрэньне, што сцэнар нарастаньня агрэсіі, эскаляцыі гвалту пішацца не ва Ўкраіне:
«Таму што гвалт нікому ва Ўкраіне не патрэбны, у тым ліку Віктару Януковічу. Але вакол яго зараз, відавочна, узяла верх каманда, якая вядзе Ўкраіну да катастрофы».
Сацыёляг таксама абвергла заяву прэм’ера Азарава пра тое, быццам Майдан аб’ядноўвае «толькі тры заходнія вобласьці».
«Майдан прадстаўляе, вядома, усю Ўкраіну, хоць больш там людзей з Захаду і з цэнтру. Але там ёсьць таксама людзі з Усходу. А вось на Антымайдане людзей з Захаду і Цэнтру вельмі мала».
Паводле дадзеных сацыёлягаў, у акцыях пратэсту найбольш актыўна ўдзельнічаюць жыхары Захаду — 26%, Цэнтру — 15% (з Кіева — 39%) і значна менш — Поўдня (5,5%).
«Калі гэты сілавы сцэнар будзе працягвацца, я думаю, што Майдан будзе разагнаны з крывёю, зь сілай, але пачнецца партызанская вайна. Партызанская вайна па ўсёй — ну, прынамсі па Заходняй Украіне, па Цэнтральнай пачнецца», — сказала яна.
Паводле ейных слоў, людзі ня вельмі схільныя да ўдзелу ў сілавых акцыях:
«Напрыклад, ва ўзброеных аб’яднаньнях гатовыя ўдзельнічаць 0,9 працэнта. Але, зь іншага боку, гэта нямала. Гэта больш за 300 тысяч чалавек», — кажа Бякешкіна.
«У Заходняй Украіне гэта больш за тры працэнты. Заходняя Ўкраіна стане для ўлады Вандэяй. Ва Ўкраіне насадзіць аўтарытарны рэжым можна толькі з дапамогай крывавай дыктатуры, і то ня ўсюды», — лічыць сацыёляг.
Бякешкіна выказала падазрэньне, што сцэнар нарастаньня агрэсіі, эскаляцыі гвалту пішацца не ва Ўкраіне:
«Таму што гвалт нікому ва Ўкраіне не патрэбны, у тым ліку Віктару Януковічу. Але вакол яго зараз, відавочна, узяла верх каманда, якая вядзе Ўкраіну да катастрофы».
Сацыёляг таксама абвергла заяву прэм’ера Азарава пра тое, быццам Майдан аб’ядноўвае «толькі тры заходнія вобласьці».
гвалт нікому ва Ўкраіне не патрэбны, у тым ліку Віктару Януковічу. Але вакол яго, відавочна, узяла верх каманда, якая вядзе Ўкраіну да катастрофы