Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі створаны Савет па фінансавай стабільнасьці. «Трэба, але недастаткова» — Чалы


У Беларусі створаны Савет па фінансавай стабільнасьці, паведамляе БЕЛТА. Узначалілі савет старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Павел Калавур і першы намесьнік прэм'ер-міністра Васіль Мацюшэўскі.

У склад савету ўвайшлі міністар эканомікі Ўладзімер Зіноўскі і міністар фінансаў Уладзімер Амарын, іх першыя намесьнікі — Аляксандар Забароўскі і Максім Ермаловіч, а таксама першы намесьнік старшыні праўленьня Нацбанку Тарас Надольны, намесьнікі старшыні праўленьня рэгулятара Дзьмітрый Лапко і Дзьмітрый Калечыц.

Сярод асноўных задач савету — забесьпячэньне фінансавай стабільнасьці, пры якой банкі і нябанкаўскія крэдытна-фінансавыя арганізацыі, фінансавыя пасярэднікі, фінансавы рынак і плацежная сыстэма працуюць належным чынам, у тым ліку ў выпадку нэгатыўнага ўзьдзеяньня ўнутраных і зьнешніх фактараў.

Арганізоўваць работу савету будзе Нацыянальны банк.

Сяргей Чалы
Сяргей Чалы

Незалежны эканаміст Сяргей Чалы кажа, што стварэньне Савету па фінансавай стабільнасьці — правільны крок, але ён будзе недастатковым без агульнай рэструктурызацыі рэальнага сэктару:

Калі і далей нічога ня будзе мяняцца ў сфэры рэструктурызацыі і паляпшэньня фінансавага стану прадпрыемстваў, то гэта стане макраэканамічнай праблемай

«Гэтая ідэя Нацбанку заключаецца ў тым, што цяпер асноўную пагрозу фінансавай стабільнасьці нясуць «кепскія» даўгі рэальнага сэктару — гэта крэдыты, якія банкі выдалі неплацежаздольным прадпрыемствам. Гэтая сытуацыя пагражае ўстойлівасьці банкаўскай сыстэме Беларусі. Цяпер банкі, якія маюць такія «кепскія» даўгі, стараюцца як мага хутчэй вырашыць гэтую праблему з прадпрыемствамі.

Але аднымі высілкамі банкаўскага сэктару і Нацбанку гэтая праблема не вырашаецца. Калі і далей нічога ня будзе мяняцца ў сфэры рэструктурызацыі і паляпшэньня фінансавага стану прадпрыемстваў, то гэта стане макраэканамічнай праблемай, якую нельга вырашыць праз стварэньне дадатковага органа».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG