Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рамзану Кадыраву ў Менску ўсё-такі падарылі карціну зь ягоным бацькам


Беларускія чачэнцы чакаюць Кадырава каля Менскай саборнай мячэці, 25 верасьня
Беларускія чачэнцы чакаюць Кадырава каля Менскай саборнай мячэці, 25 верасьня

Падчас візыту ў Менск кіраўнік Чачэнскай рэспублікі Рамзан Кадыраў атрымаў ад чачэнскай дыяспары ў падарунак партрэт свайго бацькі Ахмата Кадырава работы Хізры Асадулаева.

Як напісаў Кадыраў у Instagram, партрэт «ненавязьліва перадае жыцьцё і барацьбу Ахмат-Хаджы» (Ахмат Кадыраў быў муфціем у непрызнанай Расеяй Ічкерыі, але пазьней перайшоў на бок Крамля і быў абраны прэзыдэнтам Чачні ў складзе Расеі). Карціна Рамзана кранула. Ён выразіў удзячнасьць мастаку і «маладым людзям, якія замовілі партрэт».

Менскія чачэнцы з карцінай днём раней чакалі Кадырава ля новай Саборнай мячэці, але не дачакаліся — мячэць ён не наведаў. Дзе і калі Кадыраву перадалі карціну, не паведамлялася, але, мяркуючы па інтэр’ерах на відэа, адбылося гэта не ў мячэці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG