Аляксандар Лукашэнка выступіў 24 красавіка са штогадовым — ужо 22-м — зваротам да беларускага народу і Нацыянальнага сходу. Выступ быў даволі кароткім — усяго каля 80 хвілінаў. Але за час выступу Лукашэнка шмат разоў згадаў нядаўнія падзеі ў Армэніі.
На дзяржаўнай тэлевізіі вялася жывая трансьляцыя звароту Аляксандра Лукашэнкі, але пасьля звароту дэпутаты задаюць пытаньні за зачыненымі дзьвярыма — гэта ўжо не трансьлюецца. З журналістаў у залі толькі тыя, хто ўваходзяць у «прэзыдэнцкі пул».
Свабода сабрала найбольш цікавыя цытаты са звароту.