Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Архітэктары і гісторыкі прадставілі плян забудовы Асмалоўкі. ФОТА


Як можа выглядаць Асмалоўка паводле пляну
Як можа выглядаць Асмалоўка паводле пляну

Супольнасьць экспэртаў​ прадставіла на The Village Беларусь праект забудовы Асмалоўкі, над якім працавалі амаль год і які цяпер перадалі на разгляд у Камітэт архітэктуры і горадабудаўніцтва.

Над плянам працавалі ў тым ліку прадстаўнікі аб’яднаньня «Гісторыка», Клюбу гісторыі Менску, грамадзкай кампаніі «Генплян — для менчукоў», Міжнароднага аб’яднаньня музэяў, установы «Гарадзкое разьвіцьцё» і архітэктары Лізавета Шылічава і Раман Забела.

Лізавета Шылічава прызнае: праект на 23% менш шчыльны за раней праект «Менскграду», што прадугледжваў знос старых будынкаў, але дазваляе захаваць практычна ўсю гістарычную забудову. Як сьцьвярджаецца, такі плян дазволіць не перасяляць дзевяць соцень жыхароў сарака дамоў і не павінен выклікаць абурэньне грамадзтва, а ў выніку дасьць Асмалоўку, у якой ёсьць ня толькі жытло, а і шматлікія грамадзкія аб’екты.

Новыя дамы не павінны імітаваць гістарычны стыль, але будавацца ў кантэксьце старых будынкаў, быць «фонавымі»

Для Шылічавай гэта быў дыплёмны праект у БНТУ. Яна кажа, было цікава, ці можна неяк разьвіваць горад і пры гэтым захоўваць старую забудову, дадаючы да яе новую архітэктуру.

Так, у Асмалоўцы ёсьць старыя дзіцячыя садкі, якія ў пляне прапануецца перафармаваць у садкі сямейнага тыпу, уключаныя ў забудову, а старыя будынкі замяніць на новае элітнае жытло і грамадзкія будынкі, не вышэйшыя за 5 паверхаў (плюс два ўзроўні падземнага паркінгу). Новыя дамы, паводле яе, не павінны імітаваць гістарычны стыль, але будавацца ў кантэксьце старых будынкаў, быць «фонавымі».

«Знос 40 дамоў, перасяленьне 908 чалавек — гэта вельмі дорага, і ня кожны інвэстар гэта пацягне, — сьцьвярджае каардынатар «Генпляну для менчукоў» Дзяніс Кобрусеў. — Калі гэта будзе рабіцца, як было з Трактарным пасёлкам, за кошт гораду — гэта вельмі шмат выдаткаў для бюджэту. У нашым выпадку трэба зьнесьці толькі два дзіцячыя садкі, якія потым вяртаюцца ў складзе новай забудовы — і ніякага расьсяленьня людзей. Дзяржава і бюджэт выйграюць».

Падрабязьней пра плян на The Village Беларусь >>

Гарадзкія ўлады спачатку зьбіраліся зьнесьці Асмалоўку 1940-х гадоў і збудаваць на яе месцы цалкам новы раён. Мясцовым жыхарам даводзілі , што знос варты таго, але большасьць жыхароў была супраць такога пляну (хоць ёсьць і тыя, хто згодны на знос і перасяленьне — будынкі і камунікацыі цяпер далёкія ад ідэальнага стану). Міністэрства культуры прыняло заяўку аб наданьні раёну статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці, але ня дала станоўчага ці адмоўнага адказу: заяўку папрасілі дапрацаваць. Цяпер жыхары Асмалоўкі хочуць дамагчыся самакіраваньня раёну.

Чаму Асмалоўку трэба зьнесьці. Гавораць мясцовыя жанчыны
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:56 0:00

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG