Чаму Асмалоўку трэба зьнесьці. Гавораць мясцовыя жанчыны
Плян, які ўключаў знос Асмалоўкі, адправілі на дапрацоўку. Перад гэтым было сабрана 9 тысяч подпісаў за тое, каб захаваць мікрараён. Але ня ўсе яго жыхары хочуць там застацца. Некаторыя жорстка крытыкуюць умовы жыцьця ў пасьляваенных дамах і кажуць, што лепш бы пераехалі ў звычайны навабуд.