Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ураган амаль зьнішчыў востраў Барбуда карыбскай дзяржавы Антыгуа і Барбуда


Ураган «Ірма» з космасу, 5 верасьня
Ураган «Ірма» з космасу, 5 верасьня

Ураган «Ірма» зьнішчыў да 90% і пашкодзіў 95% пабудоваў на востраве Барбуда ў астраўной дзяржаве Антыгуа і Барбуда, што ў Карыбскім моры, на захадзе ад Пуэрта-Рыка. Прэм’ер-міністар краіны Гастон Браўн заявіў, што востраў «амаль непрыдатны для жыцьця», «цалкам зруйнаваны».

Паводле апошніх зьвестак, загінуў адзін чалавек з 1700 жыхароў вострава Барбуда — двухгадовае дзіця. Больш за палову жыхароў вострава застануцца бяздомнымі.

Таксама паведамляецца пра загінулых на суседніх зь дзяржавай астравах — сама меней 6 чалавек загінулі на францускай частцы вострава Сьвятога Марціна, дзе таксама пашкоджана да 95% збудаваньняў.

Ураган «Ірма» да 5 верасьня ўзмацніўся настолькі, што можа стаць наймацнейшым у гісторыі назіраньняў у Атлянтыцы. Цяпер ён праходзіць над Пуэрта-Рыка, ідзе ў бок Гаіці, Кубы і ўздоўж паўднёва-ўсходняга ўзьбярэжжа ЗША (дзе ўраган «Гарві» ўжо забіў каля 70 чалавек).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG