09:35
25.1.2014
Да «Беркута» пайшоў парлямэнцёр
На вуліцы Грушэўскага адзін з мітынгоўцаў з нацыянальным сьцягам пайшоў на перамовы з «Беркутам». Сьведкі бачылі, як разам з міліцыянтамі ён добраахвотна ўзьняўся на адзін з пагоркаў у Марыінскім парку. У сувязі з гэтым працягваецца перамір’е. Пакуль ён не вярнуўся, паведамляе «5 канал».
09:38
25.1.2014
У Чаркасах раззброілі міліцыянта
Учора ў Чаркасах пад час мітынгу каля будынку абласной міліцыі мітынгоўцы скралі зброю ў міліцыянта. Яго пацягнулі ў натоўп і раззброілі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні прэсавай службы МУС Украіны.
10:11
25.1.2014
11:35
25.1.2014
У Віньніцы пачаўся штурм абласной рады
Пра гэта ў сваім Твітэры напісаў дэпутат Вярхоўнай рады Андрэй Шаўчэнка.
«У будынку Віньніцкай абласной рады выбухі, газ»,— напісаў ён.
«Выцягваем кіраўнікоў вобласьці да людзей», — дадаў ён.
Раней у суботу ў Віньніцы мітынгоўцы сабраліся пад будынкам абласной рады і абласной дзяржаўнай адміністрацыі. Тут праходзіць пазачарговая сэсія Віньніцкай абласной рады, — паведамляе Ўкраїнська правда.
Будынкі адміністрацый захопленыя людзьмі ўжо ў 8 з 25 абласьцей Украіны.
12:03
25.1.2014
Яшчэ адно міністэрства захопленае
Мітынгоўцы захапілі Міністэрства энэргетыкі і вугальнай прамысловасьці, паведамляе «5 канал».Раней было захопленае Міністэрства аграрнай палітыкі.
12:09
25.1.2014
Абласная адміністрацыя ў Віньніцы захопленая
Мітынгоўцы знаходзяцца ў актавай зале і патрабуюць адстаўкі кіраўнікоў абласной адміністрацыі, — паведамляе з Віньніцы карэспандэнт «5 канала».
Гэта ўжо дзявятая абласная дзяржадміністрацыя, захопленая народам.
12:14
25.1.2014
Фоты асуджаных за ўдзел у акцыях пратэсту
12:51
25.1.2014
Пратэсты ідуць і на Ўсходзе Ўкраіны
У Днепрапятроўску за парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня сходаў, і мітынгаў, вулічных шэсьцяў і дэманстрацый 24 студзень затрымалі 13 чалавек, паведамляе мясцовая міліцыя.
Як перадае УНІАН, 24 студзеня каля будынку Днепрапятроўскай аблдзяржадміністрацыі прайшоў мітынг, падчас якога некалькі сотняў маладых людзей у масках скандавалі «Ганьба!» і «Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго».
12:56
25.1.2014
Мітыгоўцы заклікаюць «Беркут» пераходзіць на бок народу
На вуліцы Грушэўскага ў Кіеве, дзе працягваецца перамір’е, мітынгоўцы ў мэгафоны заклікаюць байцоў «Беркута» пераходзіць на бок народу:
«Пераходзьце да людзей! Януковіч паляціць за мяжу, а вы застаняцеся тут».
Тым часам камандзір «Беркуту» вядзе перамовы са сьвятаром і валянтэрам-лекарам у кашулі з чырвоным крыжом.
13:04
25.1.2014
У Кіеве пачалася другая канфэрэнцыя Эўрамайданаў Украіны
Як паведамляе карэспандэнт Лігабізнэсінформ удзельнікі канфэрэнцыі разьлічваюць вызначыць сваю далейшую тактыку ў новых умовах сілавых канфліктаў ва Ўкраіне і вызначыцца з удзелам у перагаворным працэсе з уладай.
13:23
25.1.2014
На Грушэўскага зноў неспакойна
Сытуацыя на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве зноў абвастраецца.Чутны асобныя стрэлы і выбухі гранат, некаторыя мітынгоўцы кідаюць у шэрагі спэцназу камяні, але іншыя крычаць, патрабуючы іх спыніцца.