Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў разьвітваецца зь Міхаілам Жызьнеўскім
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:33 0:00
Наўпроставы лінк

ВІДЭА

«Герой!» – тысячы ўкраінцаў разьвітваюцца зь беларусам на Майдане (УЖЫВУЮ)

абноўлена

У Кіеве доўжыцца замірэньне, у рэгіёнах пратэстоўцы бяруць пад кантроль абласныя адміністрацыі.

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ


13:44 25.1.2014
Памёр яшчэ адзін удзельнік баёў зь «Беркутам»
16:14 25.1.2014
Сойм Партыі БНФ асудзіў улады Украіны за палітычны канфлікт
16:18 25.1.2014

Пратэстоўцы штурмуюць аблраду Віньніцы




16:33 25.1.2014

Кіеў сёньня


16:52 25.1.2014

Апазыцыя заяўляе пра падрыхтоўку ўладаў да надзвычайнага стану і «зачысткі» Майдану


«Штаб нацыянальнага супраціву валодае праўдзівай інфармацыяй, што зараз у адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны падрыхтавана рашэньне аб увядзеньні надзвычайнага становішча і «зачыстцы» Майдану. Пра гэта гаворыцца ў заяве штабу, разьмешчаным на сайце «Бацькаўшчыны».

«Подпіс Віктара Януковіча пад загадам аб увядзеньні надзвычайнага становішча — гэта подпіс пад указам аб расстрэле сотняў людзей, пачатку вайны супраць уласнага народу». «Увядзеньне надзвычайнага становішча — гэта сьмерць і гібель тысяч людзей, гэта раскол краіны і зьнішчэньне Ўкраіны як сувэрэннай дзяржавы», — гаворыцца ў заяве.

Украінскія чыноўнікі нядаўна зьняпраўдзілі намеры ўвесьці надзвычайнае становішча.
17:09 25.1.2014

66-ты дзень Майдану

Фотарэпартаж Паўла́ Зуб’​юка.
17:18 25.1.2014
17:28 25.1.2014

Пратэстоўцы захапілі адміністрацыю ў Палтаве


У выніку штурму пратэстоўцы захапілі гарадзкую адміністрацыю ў Палтаве.

Яны занялі залю сэсійных паседжаньняў, адключылі кампутары ў чыноўнікаў, пра гэта паведамляе 5 канал украінскага тэлебачаньня.

Перад гэтым мітынгоўцы дамовіліся з кіраўніком Палтаўскай адміністрацыі Аляксандрам Удавічэнкам пра перамовы, падчас якіх запатрабавалі ад чыноўніка пайсьці ў адстаўку і выйсьці з Партыі рэгіёнаў.

Аляксандар Удавічэнка адмовіўся выконваць патрабаваньні пратэстоўцаў.
17:57 25.1.2014

Эўрапейскія дыпляматы адгукнуліся на украінскія падзеі ў Твітэры


Эўрапейскія дыпляматы адрэагавалі на ўзмацненьне супрацьстаяньня ва Ўкраіне: міністар замежных спраў Швэцыі Карл Більд прывітаў ініцыятыву Штэфана Фюле пра мірнае ўрэгуляваньне, паведамляе 5-ты ўкраінскі тэлеканал.

Адпаведны запіс палітык пакінуў у Твітэры. Швэдзкі міністар у прыватнасьці напісаў: «ЭЗ працягвае спробы дапамагчы Ўкраіне ў яе імкненьні да дэмакратыі і эўрапейскай будучыні».

А міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі ў Твітэры адзначыў, што «эўрапейская дыпляматыя трымае руку на пульсе адносна падзеяў у Кіеве». Ён таксама заклікаў іншыя краіны-чальцы ЭЗ падтрымаць плян Фюле.
18:21 25.1.2014

Украінскі бізнес заклікае да мірнага ўрэгуляваньня канфлікту


«У палітычнага крызісу можа быць толькі адно вырашэньне — мірнае. Любы сілавы варыянт, любое выкарыстаньне зброі недапушчальнае», — з такой заявай выступіў холдынг Рыната Ахметава, паведамляе «Ўкраінская праўда».

«Бізнес ня можа заставацца ў баку, калі гінуць людзі, узьнікае рэальная пагроза расколу краіны, палітычны крызіс можа выклікаць сыстэмны эканамічны крызіс і ўвыніку непазьбежнае зьніжэньне ўзроўню жыцьця», — гаворыцца ў заяве.

«Чалавечае жыцьцё — гэта галоўная каштоўнасьць. Мы хочам выказаць глыбокае спачуваньне родным і сваякам загінулых. Пры такім сцэнары ва Ўкраіне ня будзе пераможцаў, а будуць ахвяры і пераможаныя. Але самае галоўнае — гвалтоўным шляхам выхаду не знайсьці».

«Адзіны выхад — перайсьці ад вулічнага супрацьстаяньня і спробаў яго падаўленьня да канструктыўных перамоваў і дасягненьня выніку. Удзельнікі перамоваў павінны кіравацца інтарэсамі ўсёй краіны. Менавіта усёй краіны! І быць гатовымі да рэальнага супрацоўніцтва і пошукаў кампрамісу», — заклікае холдынг.

Рынат Ахметаў — найбагацейшы чалавек Украіны. Паводле часопіса Forbes, ён валодае больш як 15 мільярдамі даляраў і займае 47-мы радок у ўсясьветным рэйтынгу багацеяў.
18:29 25.1.2014

Лідэры апазыцыі і Віктар Януковіч праводзяць перамовы


У адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны праходзіць сустрэча Віктара Януковіча зь лідэрамі апазыцыйных парлямэнцкіх фракцый.

Пра гаворыцца на сайце кіраўніка краіны.

Паведамляецца, што ўдзел у перамовах прымае кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта, міністар юстыцы, кіраўнікі фракцый «Удар», «Родина» і «Свобода» на чале зь Віталём Клічко.

Гэта ўжо трэцяя спроба перамоваў паміж пратэстоўцамі і ўладамі, дзьве папярэднія скончыліся безвынікова.
19:52 25.1.2014

Міністар унутраных спраў Захарчанка: Хто на Майдане — экстрэмісты


Вызваленьню, двух міліцыянтаў, палоненых пратэстоўцамі, спрыялі паслы замежных дзяражаў і мірныя пратэстоўцы. Паводле Віталя Захарчанкі, міліцыянтаў катавалі і цяпер яны ў шпіталі.

«Я зьвяртаюся да лідэраў апазыцыі. Калі вы сапраўды патрыёты і хочаце захаваць нашу дзяржаву, праявіце палітычную сталасьць і мудрасьць. Гэта не гульня ў вайну. Тут рэальныя ахвяры — жыўцом гараць міліцыянты, экстрэмісты адстрэльваюць людзей. Яны хаваюцца за сьпінамі дзяцей і жанчын, ім патрэбны хаос. На крыві не пабудаваць магутную дзяржаву.

Пакіньце радыкалаў, ніхто ня будзе перашкаджаць мірнаму пратэсту, пераходзьце ў любое іншае, бясьпечнае месца.

Я, як міністар унутраных спраў, гарантую вам садзейнічаньне ў гэтым міліцыі і бяспеку мірных мітынгоўцаў».

Аднак далей міністар зазначае:

«Тых, хто застанецца на Майдане і ў захопленых будынках, мы будзем лічыць экстрэмісцкімі групоўкамі. І, у выпадку ўзьнікненьня небясьпекі і пераходу радыкалаў да актыўных дзеяньняў будзем вымушаныя прымяніць сілу».
19:54 25.1.2014
20:33 25.1.2014

Як паведамляе Эспрэса ТВ і 5 канал, Януковіч прапанаваў Яцанюку пасаду прэм’ера, а Клічко — віцэ-прэм’ера

20:41 25.1.2014

Януковіч прапануе Яцанюку стаць прэм’ерам, а Клічко — віцэ-прэм’ерам


Урад у такім выпадку будзе адпраўлены ў адстаўку. Адпаведная заява зьявілася на афіцыйным сайце прэзыдэнта Ўкраіны:

«Для забесьпячэння шырокага грамадзкага дыялёгу Прэзыдэнтам Украіны выкліканыя на публічныя дэбаты Віталь Клічко, на якія той выказаў сваю згоду. Таксама Прэзыдэнтам Украіны прапанавана пасада прэм’ер-міністра Украіны Арсенію Пятровічу Яцанюку. У выпадку згоды апошняга будзе прынята рашэньне аб адстаўцы Ураду».

Пасада віцэ-прэм’ера па гуманітарных пытаньнях прапанавана Віталю Клічко.

Паводле заявы, прэзыдэнт Украіны перакананы, што сумесная праца разам з апазыцыяй дапаможа дзяржаве аб’яднацца і правесьці неабходныя рэформы для дзяржавы і грамадзтва. Ён у чарговы раз выказаў шкадаваньне з нагоды ўсіх трагічных выпадкаў, раненьняў, ахвяраў канфліктаў апошніх дзён і падкрэсьліў недапушчальнасьць гвалту.

«Мы асуджаем ўсе радыкальныя сцэнары і іх наступствы. Перамовы будуць працягвацца па дамоўленасьці бакоў», — гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сайце прэзыдэнта Ўкраіны

Тры гадзіны доўжылася сёньня сустрэча прэзыдэнта Украіны Віктара Януковіча зь лідэрамі апазыцыйных парлямэнцкіх фракцыяў Арсэнем Яцанюком, Алегам Цягныбокам і Віталём Клічко.
21:25 25.1.2014

Януковіч прапануе вярнуць Канстытуцыю 2004 г. і зьмяніць «дыктатарскія» законы


Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч на перамовах прапанаваў лідэрам апазыцыі «ўзгадніць палітычнае рашэньне аб вяртаньні Ўкраінскай Канстытуцыі ад 2004 года».

Пра гэта заявіў першы намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Украіны Андрэй Партноў, паведамляе афіцыйны сайт кіраўніка дзяржавы.

«У сувязі з тым, што адзін зь лідэраў Алег Цягныбок мае свае прапановы па зьменах у Канстытуцыю і іншыя лідэры маюць свае прапановы, мы вызначылі, што мы можам сумесна стварыць групу і папрасіць папрацаваць ці над зьменамі Канстытуцыі праз спосаб прыняцьця ў парлямэнце, альбо праз мэханізм ўсеўкраінскага рэфэрэндуму», — сказаў Партноў.

Таксама бакі абмеркавалі магчымыя зьмены да законаў, прынятых 16 студзеня 2014 г.

«Мы сыходзім з таго, што гатовыя ўнесьці зьмены ў гэтыя законы і будзем працаваць сумесна з нашымі палітычнымі апанэнтамі над дасягненьнем кампрамісу па гэтых законах і ўнясеньнем зьменаў у законы, па якіх мы знойдзем палітычны кансэнсус», — адзначыў Партноў.
23:37 25.1.2014

Пратэстоўцы абсьмяялі прапанову вызваліць Грушэўскага і забарыкадавалі «Беркут» пяском


Інфармацыю аб прапановах ўлады неадкладна вызваліць вуліцу Грушэўскага ўдзельнікі сілавога супрацьстаяньня сустрэлі сьмехам, крыкамі «зэка гэць» і «Банду гэць».

Паводле яго словаў, цяпер колькасьць людзей на вуліцы Грушэўскага і Эўрапейскай плошчы павялічылася, паколькі паступілі паведамленьні аб значнай колькасьці сілавікоў, якія разьмясьціліся ва Ўкраінскім доме — гэта ў тыле ў прысутных, якія пабудавалі барыкады на вуліцы Грушэўскага.

Дзьверы гэтага будынка мітынгоўцы забарыкадавалі мяшкамі зь пяском, перад будынкам разьлілі ваду, каб выключыць вокамгненную атаку сваіх пазыцыяў.
Чытаць далей...
23:38 25.1.2014

Клічко: Мы не адступаем!

Старшыня партыі УДАР Віталь Клічко распавёў на Майдане аб хадзе перамоваў апазыцыі з прэзыдэнтам Януковічам.

«Януковіч ужо гатовы на вызваленьне ўсіх затрыманых па амністыі, вяртаньне да Канстытуцыі 2004 года, адстаўку ўрада на пэўных умовах», — сказаў Клічко. Разам з тым прэзыдэнт «не згаджаецца на адмену дыктатарскіх законаў, толькі на зьмены ў іх», адзначыў Клічко.

«Мы патрабуем правядзеньня прэзыдэнцкіх выбараў ужо ў гэтым годзе», — адзначыў лідэр партыі УДАР. «Мы не адступаем. Мы мірныя людзі, якія абараняюць свае правы і свае патрабаваньні. Перамовы павінны быць працягнутыя », - сказаў Клічко.
00:08 26.1.2014

Улада пайшла на саступкі — Цягныбок


На перамовах з апазыцыяй ўлада пайшла на саступкі. Пра гэта са сцэны Майдану заявіў лідэр Усеўкраінскага аб’яднаньня «Свабода» Алег Цягныбок.

Прычынай выстаўленьня ўладамі новых прапановаў ён назваў захоп абласных дзяржаўных адміністрацыяў у дзесяці рэгіёнах.

«Мы адкрылі другі фронт па ўсёй Украіне. Абласныя адміністрацыі ёсьць у руках сапраўды народнай улады», — адзначыў Цягныбок.

«Наша барацьба працягваецца да таго часу, пакуль мы ня зможам вырашыць усіх пытаньняў, якія ўкраінскі народ працягвае ставіць перад уладай», — сказаў лідэр УА «Свабода».
Чытаць далей
00:41 26.1.2014

Апазыцыя ва Ўкраіне патрабуе зьнівэляваць пасаду прэзыдэнта

Яцанюк так і не адказаў, ці прыняў прапанову Януковіча стаць прэм'ерам

Арсень Яцанюк
Арсень Яцанюк


Патрабаваньнем апазыцыі зьяўляецца прыняцьце новай Канстытуцыі Украіны, у якой пасада прэзыдэнта будзе нівеляваная. Пра гэта са сцэны Майдану заявіў лідэр парлямэнцкай фракцыі «Бацькаўшчына» Арсень Яцанюк.

«Першае патрабаваньне, прынятае адміністрацыяй Януковіча — гэта вызваленьне кожнага нашага брата. Усе крымінальныя справы павінны быць закрытыя, усе людзі павінны быць на свабодзе», — падкрэсьліў Яцанюк.

«Законы, якія забараняюць украінцам свабодна размаўляць, свабодна жыць, павінны быць адмененыя. Мы з гэтай умовы ні пры якіх абставінах не сыходзім», — сказаў лідэр парлямэнцкай фракцыі «Радзіма». Паводле яго словаў, у аўторак Вярхоўная Рада павінна адмяніць «дыктатарскія законы».

«Нашы задачы — гэта новая ўкраінская ўлада. Віктар Януковіч заявіў, што ўлада не гатовая несьці адказнасьць і прапанаваў апазыцыі ўзначаліць урад. Мы гатовыя весьці краіну ў Эўразьвяз, прыняць адказнасьць, якая прадугледжвае вызваленьне Цімашэнкі і Украіну як частку Эўропы», — сказаў Яцанюк.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG