Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На месцы гібелі Вярбіцкага паставілі помнік


Сымбалічная магіла актывіста Майдана Юрыя Вярбіцкага знаходзіцца ў лесе, прыкладна ў 250 мэтрах ад дарогі Кіеў-Гнідын у Барыспальскім раёне.

Да яе вядзе прасека, у пачатку якой таксама ўстаноўлены фотаздымак пакутніка.

«Ён змагаўся за праўду і загінуў за кожнага сьвядомага і несьвядомага ўкраінца, — паведамляецца ў Фэйсбуку ЄвроМайдан. — Вечная яму памяць».

Юрый Вярбіцкі — кандыдат фізыка-матэматычных навук, сэйсмоляг львоўскага Інстытута геафізыкі Нацыянальнай акадэміі навук. Ён быў валянтэрам на Эўрамайдане, працаваў на кухні. Паехаў у Кіеў, узяўшы адпачынак на працы.

У ноч з 20 на 21 чэрвеня, калі 50-гадовы Вярбіцкі разносіў гарбату на Грушэўскага, яго паранілі ў вока. Прадстаўнік Рады Майдана Ігар Луцэнка адвёз Вярбіцкага ў Кастрычніцкую бальніцу. Адтуль абодвух актывістаў выкралі невядомыя — проста з афтальмалягічнага адзьдзяленьня — і 15 гадзін катавалі.

На месцы сьмерці Юрыя Вярбіцкага
На месцы сьмерці Юрыя Вярбіцкага


22 студзеня цела Вярбіцкага было знойдзена ў лесе, учора яго пахавалі ў Львове, на пахаваньне прыйшлі тысячы людзей. Іншаму выкрадзенаму Ігару Луцэнку ўдалося выжыць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG