У некаторых рэгіёнах Украіны апазыцыя захапіла ўрадавыя будынкі
У некалькіх абласных цэнтрах Украіны ў сераду штурмавалі будынкі органаў улады, адбыліся сутычкі з праваахоўнікамі.
Чытаць далей...
Клічко і Цягныбок аб'явілі пра перамір'е з уладамі
Лідэры партый УДАР Віталь Клічко і «Свабода» Алег Цягныбок, якія сёньня прымалі ўдзел у перамовах у адміністрацыі прэзыдэнта Віктара Януковіча, выступілі пасьля гэтай сустрэчы позна ўвечары перад удзельнікамі супрацьстаяньня на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве.Чытаць далей...
Дзятліковіч з Кіеву: Чым скончыцца, ніхто не бярэцца прагназаваць
Беларускі журналіст Віктар Дзятліковіч апошнія дні працуе ў самых гарачых пунктах кіеўскага процістаяньня.
Дзятліковіч: Цяпер на Майдане ўсе чакаюць вынікаў сёньняшняга раўнду перамоваў паміж ўладай і трыма лідэрамі апазыцыі. Але, зь іншага боку, мы ведаем, што частка апазыцыі, перш за ўсё «Правы сэктар», не разглядаюць Клічка, Яцэнюка і Цягнібока як сваіх лідэраў, гэтыя апазыцыянэры, фактычна, ня маюць на правых уплыву, і тое, што тыя пагадзіліся на часовае спыненьне сваіх дзеяньняў – гэта зь іх боку акт добрай волі, а не прызнаньне, што тры названыя апазыцыянэры зьяўляюцца аўтарытэтамі для іх.
Я параўноўваю свае ўражаньні ад падзеяў на Грушэўскага з учорашнім днём. Цяпер тут ціха. А ўчора было ўражаньне калі не вайны, то яе пачатку. Гэта моцна адрозьніваецца: бачыце вы гэта на свае вочы ці ў тэлевізары ці ў інтэрнэце. Калі знаходзіцеся ў натоўпе людзей, якія закідваюць «Бэркут» кактэйлямі Молатава і камянямі, у вас адчуваньне, што краіна знаходзіцца на мяжы грамадзянскай вайны. Зь іншага боку, як толькі адыходзіш на сто мэтраў ад Грушэўскага ці Майдану, фактычна, трапляеш у мірнае жыцьцё.
Чытаць далей...
Кіеў. Эўрамайдан. Галоўнае за 23 студзеня
Як прайшоў мінулы дзень у Кіеве.Ня гледзячы на заяву прэм'ер-міністра Азарава, што «сытуацыя ў Кіеве пад абсалютным кантролем», ніхто не бярэцца прадказаць, чым скончыцца супрацьстаяньне.
Большую частку чацьвярга ў цэнтры Кіева панавала замірэньне, абвешчанае на час перамоваў апазыцыі і прэзыдэнта Януковіча. Апазыцыя выставіла Януковічу ультыматум.
Затое ў абласных гарадах Украіны натоўп людзей штурмаваў абласныя адміністрацыі. І сям-там пасьпяхова.
Акцыі салідарнасьці з Майданам адбыліся ў беларускіх гарадах. У Менску актывістаў затрымала міліцыя.
На гібель на Эўрамайдане беларуса Жызьнеўскага адгукнулася Рада БНР.