Тэкст заявы зьмешчаны на старонцы Рады БНР у facebook.
Дзеяньні ўладаў, якія прыводзяць да забойства ўдзельнікаў вулічных дэманстрацый, нічым ня могуць быць апраўданыя. Сьмерці актывістаў «Эўрамайдана» павінны быць пільна і празрыста расьсьледаваныя, а адказныя асобы павінны быць прыцягнутыя да адказнасьці ў адпаведнасьці з законам.
Рада БНР выказвае сваю салідарнасьць і падтрымку ўкраінскаму народу, які змагаецца за свабоду і дэмакратыю супраць дыктатуры, беззаконьня і нэаімпэрыялізма. Супраціў ўкраінскага народа спробам усталяваньня аўтарытарнага рэжыма дае надзею на вызваленьне ад дыктатуры ўсім народам нашага рэгіёна, і асабліва беларусам, — гаворыцца з заяве.