Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Львове і Роўне людзі захапілі адміністрацыі

абноўлена

23 студзеня каля дзьвюх тысяч жыхароў Львова апоўдні прыйшлі пад сьцены Львоўскай абласной адміністрацыі на акцыю ў межах агульнаўкраінскага страйку і захапілі будынак.

Пра гэта павеламляе сайт "ZAXID.NET".

Людзі прыйшлі пагутарыць з кіраўніком адміністрацыі Алегам Салам і абвясьцілі, што «бяруць уладу ў свае рукі» і блякуюць будынак.

Уся плошча перад адміністрацыяй запоўненая людзьмі, якія крычаць «Заходзім!», «Рэвалюцыя!» і заклікаюць адзін аднаго заходзіць спакойна, ня біць вокны і не псаваць маёмасьці.

«Ініцыятыўная група абвясьціла, што людзі блякуюць адміністрацыю і бяруць уладу ў свае рукі. Ахова не змагла стрымаць людзей, таму што іх вельмі шмат», — піша сайт са словаў відавочцаў.

Пад ціскам пратэстоўцаў старшыня Львоўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Алег Сала, які выйшаў да людзей, напісаў заяву на звальненьне.

Людзей узначальваюць дэпутат абласнога савета ад партыі УДАР Аксана Юрынец і намесьнік старшыні Львоўскага аблсавета Валеры Пятак.

На пытаньне адносна патрабаваньняў, Валерый Пятак сказаў , што яны хочуць пагаварыць з кіраўніком адміністрацыі, пачуць яго пазыцыю, бо за два месяцы Эўрамайдану ён яе так і не агучыў.

Як распавёў прадстаўнік ініцыятыўнай групы Расьціслаў Пелех у адміністрацыі ствараюць Народную раду, і, згодна з артыкулам 5 Канстытуцыі Украіны, улада на месцах бяруць на сябе народныя выбраньнікі — дэпутаты Львоўскага абласнога савета .

Таксама ініцыятыўная група абвясьціла аб тым, што людзі зойдуць і ў іншыя адміністрацыйныя будынкі ў Львове, напрыклад, да падаткавікоў, мытнікаў і іншых. Аднак блякаваць іх працу ня будуць.

У Роўне захапілі адміністрацыю. Пасьля Народнага веча пратэстоўцы ва ўкраінскім горадзе Роўна накіраваліся да памяшканьня Ровенскай аблдзяржадміністрацыі і захапілі яе, паведамляе УНІАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG