Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блізкія некалькі гадзін ня ведалі, дзе Лазоўскі. Турэмнікі казалі, што яго выпусьцілі


Міраслаў Лазоўскі
Міраслаў Лазоўскі

Абноўлена: Міраслаў Лазоўскі на волі. Відэа

Актывісты, якія сабраліся каля СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага, працягваюць чакаць апошняга вязьня „справы патрыётаў“ — Міраслава Лазоўскага.

«Мы ня ведаем, дзе Міраслаў Лазоўскі. Цягам дзьвюх гадзін, што мы тут, каля „Валадаркі“, ён адтуль не выходзіў, мы яго ня бачылі. І ў хаце яго няма, і дзе ён, ня ведаем. А пакуль мы працягваем тут чакаць», — сказала Ніна Шыдоўская, якая адпачатку апякуецца фігурантамі «справы патрыётаў».

Паводле Ніны Шыдлоўскай, другі фігурант справы патрыётаў, каго сёньня вызвалілі — Віктар Мароз — сапраўды выйшаў на волю, цяпер ён дома. «У яго няма тэлефону, сувязі зь ім пакуль няма, але ён пэўна ўжо дома», — сказала Ніна Шыдлоўская.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG