20:19
26.4.2013
Месца правядзеньня мітынгу ў парку Дружбы народаў агароджана. Праз 4 пункты з рамкамі і мэталашукальнікамі прапускаюць людзей. Рыгор Кастусёў паведаміў, што на пляцоўку не далі пранесьці гукаўзмацняльную апаратуру.
20:21
26.4.2013
Карэспандэнт @svaboda прайшоў праз кардон дагляду на #шлях #чш Нічога падазронага не знайшлі. Мікрафон пакінулі :)
— Радыё Свабода (@svaboda) 26.4.2013
20:24
26.4.2013
Максіма Вінярскага спачатку спрабавалі не прапусьціць зь ягоным плякатам «У Беларусі дзьве бяды», на якім выявы Чарнобыльскай АЭС і Аляксандра Лукашэнкі ў хакейнай форме. Але ўрэшце прапусьцілі.
20:30
26.4.2013
Пад пільным кантролем карэспандэнта @svaboda мегафон нарэшце прапусьцілі на #шлях #чш http://t.co/Z8syo8LZfw
— Радыё Свабода (@svaboda) 26.4.2013
20:31
26.4.2013
К участникам акции присоединился лидер Объединенной гражданской партии Анатолий Лебедько. #twiby #belarus #minsk #ЧШ
— БДГ (@news_bdg) 26.4.2013
20:33
26.4.2013
ВЯСНА: 20-30. Каля "Макдональса" на Багдановіча затрымалі некалькі анархістаў. Яны ў мікрааўтобусе..
20:34
26.4.2013
Як паведамляе праваабарончы сайт «Вясна», каля дома па адрасе Багдановіча, 78 моцна зьбілі Ігара Трухановіча. Ён ня можа падняцца з тратуару. Увесь у крыві. Яго збівалі некалькі чалавек. Затым акрываўленае цела кінулі ў аўтамабіль з нумарам ІК 9430. Разам зь ім забралі невядомую жанчыну.
20:38
26.4.2013
Каля "Макдональса" на Багдановіча затрымалі некалькі анархістаў. Яны ў мікрааўтобусе. #чш #шлях
— Радыё Свабода (@svaboda) 26.4.2013
20:38
26.4.2013
Рыгор Кастусёў адкрывае мітынг. Абвяшчае хвіліну маўчаньня па ахвярах Чарнобылю.
20:41
26.4.2013
RT @AGra_Na: #ЧШ Задержали двух журналисток с Нашей Нивы, Ирину Араховскую и Оксану Рудович. Они сняли видио где избивали Игоря Трухановича.
— Радыё Свабода (@svaboda) 26.4.2013
20:43
26.4.2013
Вытупае Віталь Рымашэўскі. Ён кажа, што затрымалі некалькі арганізатараў Чарнобыльскага шляху, у прыватнасьці, Тацяну Новікаву. Але рэзалюцыю яна здолела перадаць.
20:43
26.4.2013
20:49
26.4.2013
Затрымалі журналістак «Нашай нівы» Аксану Рудовіч і Ірыну Арахоўскую.
20:49
26.4.2013
Слова бярэ Генадзь Фядыніч, старшыня незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці
20:55
26.4.2013
Выступае моладзевы актывіст Артур Фінкевіч. Кажа, што Беларусь зьяўляецца бязьядзернай краінай. «Мы павінны правесьці шырокую грамадзкую дыскусію — ці патрэбная нам станцыя». Апавядае пра будаўніцтва Пецярбурскай АЭС, дзе пару гадоў таму абрынуўся дах. А беларуская АЭС будуецца па такім самым праекце. «Мы патрабуем тэрмінова спыніць будаўніцтва астравецкай АЭС. Мы ня хочам новага Чарнобылю. Не— будаўніцтву АЭС».