Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бюджэт Беларусі скароцяць на 7–8%. Міністар фінансаў: «Гэта ня так ужо і мала»


Бюджэт Беларусі на 2016 год будзе скарочаны на 7–8% — амаль на месячны аб’ем выдаткаў.

«Па рэспубліканскім бюджэце выдаткі плянуецца скараціць на 7–8%. Гэта ня так ужо і мала. Калі казаць спрошчана, то гэта амаль месячны аб’ём выдаткаў», — заявіў журналістам міністар фінансаў Уладзімер Амарын, паведамляе БелТА.

Амарын таксама паведаміў, што сацыяльныя выдаткі закранацца ня будуць. Будуць аптымізаваныя непершачарговыя выдаткі, удакладнены адносіны зь мясцовымі бюджэтамі, скарочаныя ім датацыі. Зьніжэньне бюджэтных расходаў будзе праводзіцца зыходзячы з разьліку сярэднегадавога кошту нафты 35–40 даляраў за барэль.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG