Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Армяне выйшлі на восьмы дзень пратэстаў супраць Сэржа Саргсьяна. ВІДЭА


Пратэсты ў Ерэване, 19 красавіка
Пратэсты ў Ерэване, 19 красавіка

Ужо тыдзень у Армэніі трываюць пратэсты супраць былога прэзыдэнта і цяперашняга прэм’ер-міністра Сэржа Саргсьяна: першыя пратэсты ў Ерэване былі яшчэ 13 красавіка, з таго часу ішлі не спыняюцца. Зранку 20 красавіка прыхільнікі апазыцыі зноў выйшлі на вуліцы.

Ранейшыя дні пратэстаў адзначыліся блякаваньнем вуліцаў і ўрадавых будынкаў, сутычкамі паліцыі з пратэстоўцамі. Затрымана ня менш за 123 чалавекі, на прынамсі 85 чалавек распачалі адміністрацыйныя справы. 17 красавіка лідэр пратэсту Нікол Пашыньян абвясьціў пра рэвалюцыю і «татальнае непадпарадкаваньне».

Апазыцыя абвінавачвае Сэржа Саргсьяна ў тым, што ён «хоча стаць прэзыдэнтам трэці раз», пераклаўшы прэзыдэнцкія паўнамоцтвы на прэм’ера, называе яго «паслугачом Крамля».

Саргсьян быў на пасадзе прэзыдэнта 10 гадоў, да 9 красавіка 2018 году. Выбары 2008 году, на якіх ён здабыў перамогу, адзначыліся масавымі пратэстамі; падчас гвалтоўнага разгону дэманстрацыі загінулі 8 пратэстоўцаў і два паліцыянты. Да таго Саргсьян год быў прэм’ер-міністрам, ад 1993 году займаў пасады міністра абароны і міністра ўнутраных справаў.

Армянскія пратэсты — гэта працяг беларускага і расейскага досьведу

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG