Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нягледзячы на пратэсты апазыцыі, Сэрж Саргсьян абраны прэм’ер-міністрам Армэніі


Сэрж Саргсьян выступае ў парлямэнце перад сваім абраньнем
Сэрж Саргсьян выступае ў парлямэнце перад сваім абраньнем

Парлямэнт Армэніі ў аўторак выбраў Сэржа Саргсьяна новым прэм’ер-міністрам краіны.

Такі вынік адкрытага галасаваньня, якое прайшло ў Нацыянальным сходзе краіны. за адзінага кандыдата прагаласавалі 77, супраць — 17 дэпутатаў, што бралі ўдзел у галасаваньні.

Частка дэпутатаў ад апазыцыі на паседжаньне не зьявілася. Адзін з парлямэнтароў, кіраўнік фракцыі блёку «Елк» («Выхад») Нікол Пашыньян ужо некалькі дзён ладзіць у цэнтры Ерэвану мітынгі, шэсьці і іншыя акцыі пратэсту і меў намер сарваць пасяджэньне блякаваньнем палаца парлямэнту краіны.

Сэрж Саргсьян, якому 30 чэрвеня споўніцца 64 гады, узначальвае кіруючую правакансэрватыўную Рэспубліканскую партыю Армэніі.

9 красавіка ён завяршыў сваё 10-гадовае знаходжаньне на пасадзе прэзыдэнта Армэніі. Разам з абраньнем новага прэзыдэнта — Армэна Саргсьяна — Армэнія зьмяніла свой дзяржаўны лад з прэзыдэнцкай рэспублікі на парлямэнцкую. У выніку першай асобай краіны цяпер фактычна будзе прэм’ер-міністар, ад сёньняшняга дня — Сэрж Саргсьян.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG