Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анісім атрымала за месяц тысячу эўра, Канапацкая — меней


Алена Анісім
Алена Анісім

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў шостага скліканьня Алена Анісім апублікавала ў сябе ў Фэйсбуку зьвесткі пра свой заробак за месяц. Ён склаў 2130 рублёў. Гэта каля адной тысячы эўра па дзейнаму курсу.

«Нехта з маіх калег, якія займаюць пасаду старшыні ці намесьніка старшыні парлямэнцкай камісіі, можа, мае больш», — прызнае Анісім.

Свабода зьвязалася зь яшчэ адной дэпутаткай Палаты Ганнай Канапацкай з Абʼяднанай грамадзянскай партыі, каб даведацца і пра яе заробак.

«Дакладнай лічбы я зараз не назаву, бо мы разам са старшынём партыі Анатолем Лябедзькам едзем у Магілёў на сустрэчу. Разьліковы лісток застаўся ў мяне дома, а там зараз нікога няма. Адно скажу дакладана — мой заробак адназначна меншы за 2000 рублёў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG