Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пінскага праваабаронцу суд пакараў і штрафам і арыштам


Алесь Рамановіч
Алесь Рамановіч

У Пінску ў адзін дзень судзяць трох удзельнікаў «маршу недармаедаў», які адбыўся 26 сакавіка. На плошчы Леніна тады затрымалі 12 пінчукоў. Сёньня судзілі праваабаронцу, сябра руху «За свабоду» Алеся Рамановіча. Супраць сьведчылі два супрацоўнікі АМАПу, якія 26 сакавіка яго і затрымлівалі.

Міліцыянты казалі, што падчас затрыманьня Рамановіч аказваў супраціў, не падпарадкоўваўся, пры гэтым не зьвяртаўся да іх з патрабаваньнем паказаць службовыя пасьведчаньні.

Рамановіч жа заявіў, што, наадварот, патрабаваў ад людзей у цывільным, якія схапілі яго за рукі, каб тыя назваліся. Пры гэтым праваабаронца прадставіў відэазапіс, на якім ёсьць кадры яго затрыманьня. На відэа бачна, што Рамановіч не аказваў супраціву і на ўсім шляху да аўтазаку не выкрыкваў ніякіх абразаў. А таму ён зьвярнуўся да судзьдзі з просьбай спыніць разгляд справы за «непадпарадкаваньне», бо гэтае абвінавачваньне не адпавядае рэальнасьці.

Нягледзячы на прадстаўленыя доказы, суд пакараў Рамановіча штрафам у памеры 40 базавых велічынь за непадпарадкаваньне міліцыі, а за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі — 15 суткамі адміністрацыйнага арышту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG