12:22
14.9.2013
У суполцы вКонтакте, прысьвечанай Ігару Пцічкіну, сваякі прапануюць сабрацца загадзя і прайсьці да «Валадаркі» разам:
«Зьбіраемся ў 12.30 на Нямізе каля царквы, ідзем у бок Валадарскага 2, пры сабе мець гвазьдзікі, маленькую сьвечку, кветкі кладзем ля сьцен СІЗА-1 памінальная хвіліна, пасьля запальваем сьвечкі і ідзем у бок Чырвонага касьцёла, і там канчатковая кропка».
12:24
14.9.2013
Як паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода, ужо ад 11:30 каля будынка турмы дзяжурыў аўтазак.
12:26
14.9.2013
Андрэй Бандарэнка з праваабарончага аб'яднаньня «Плятформы» паведаміў Радыё Свабода, што цяпер дапамагае сваякам у высьвятленьні прычынаў сьмерці Ігара Пцічкіна, яго арганізацыя спраўджвае атрыманыя з розных крыніцаў факты, каб пасьля праверкі агучыць іх.
12:27
14.9.2013
Даведка Радыё Свабода: Ігар Пцічкін
Сваякі Ігара Пцічкіна не паверылі ў вэрсію пра раптоўную сьмерць у выніку спыненьня сэрца. Яны спасылаліся на плямы на целе нябожчыка.
На сустрэчы з начальнікам СІЗА сваякам Ігара Пцічкіна паведамілі, што 3 жніўня ў яго нібыта пачалося «псыхаматорнае ўзбуджэньне», з-за чаго яго мусілі «зафіксаваць мяккімі рамянямі».
12:35
14.9.2013
«Плятформа» зьбіраецца агучыць усё, што ведае пра сьмерць Пцічкіна
У гэтай сувязі Андрэй Бандарэнка прыводзіць гісторыю 21-гадовага менчука Ігара Пцічкіна, які сканаў у СІЗА на Валадарцы. Гэтымі днямі былі ягоныя саракавіны. Малады чалавек ні на кога не наяжджаў. Ён цалкам пагадзіўся з рашэньнем суду аб трохмесячным адміністрацыйным арышце (за невыкананьне ранейшага прысуду аб пазбаўленьні права кіраваць транспартным сродкам). Яшчэ раней малады чалавек быў аштрафаваны за ужываньне алькаголю за рулём. У яго быў выбар: ці адбыць пакараньне ў Горацкай калёніі-пасяленьні, ці сплаціць штраф — 80 мільёнаў.
12:48
14.9.2013
Карэспандэнт Свабода паведамляе, што каля будынка турмы шмат міліцыі, дзяжурыць аўтазак. Удзельнікі акцыі яшчэ не падышлі
Удзельнікі ідуць у бок Валадаркі
Удзельнікі ідуць у бок Валадаркі
13:02
14.9.2013
Сваякі сабраліся на Нямізе і рушылі ў бок турмы на Валадарскага. Сястра Ігара Пцічкіна дае журналістам інтэрвію. Побач стаяць 3 чалавекі ў цывільным і выклікаюць некага па рацыі.
13:06
14.9.2013
На рагу Гарадзкога валу і Нямігі да ўдзельнікаў акцыі пад’ехаў сіні мікрааўтобус з нумар 9427 IK7. Затрымалі ўдзельнікаў акцыі, а таксама карэспандэнта Свабоды Алега Грузьдзіловіча і журналістаў «Нашай Нівы» Ірыну Арахоўскую і Ганну Бадзяку
Журналістаў, якія стаялі побач, адвялі ў бок і сказалі апусьціць камэры. Акцыя закончылася
Журналістаў, якія стаялі побач, адвялі ў бок і сказалі апусьціць камэры. Акцыя закончылася
13:36
14.9.2013
Стала вядома, што сярод затрыманых — Андрэй Бандарэнка, лідэр праваабарончага аб’яднаньня «Плятформа». Яго арганізацыя дапамагае сям'і праясьніць акалічнасьці сьмерці Пцічкіна.
14:16
14.9.2013
Карэспандэнт Свабоды дазваніўся да Ірыны Пцічкінай. Паводле яе словаў, затрыманыя знаходзяцца ў Цэнтральным РУУС, ідзе праверка дакумэнтаў, але яшчэ не сказалі, у чым іх абвіначваюць.
Усе знаходзяцца ў адным пакоі, аднак міліцыянты забараняюць размаўляць па мабільным тэлефоне. Пцічкіна сказала, што абыходзіліся з затрыманымі карэктна. На пытаньне, ці выпусьцяць яе раней, паколькі яна цяжарная, Пцічкіна сказала, што гаворкі пра вызваленьне пакуль увогуле не ідзе, па адным заводзяць у пакой, але нічога канкрэтнага ня кажуць.

15:14
14.9.2013
Кіраўнік прэс-службы ГУУС Менгарвыканкаму Аляксандар Ластоўскі на просьбу карэспандэнта Радыё Свабода паспрыяць вызваленьню затрыманых журналістаў «Нашай Нівы» і Радыё Свабода, якія выконвалі свае прафэсійныя абавязкі, адказаў, што ён вельмі заняты іншымі справамі і нічым ня можа дапамагчы.
16:08
14.9.2013
Журналістаў выпусьцілі з пастарунку, астатніх затрыманых — не.
16:35
14.9.2013
Праз тры гадзіны затрыманых журналістаў адпусьцілі з пастарунку. Хаця фактычна іх ужо падрыхтавалі да адпраўкі на Акрэсьціна — адабралі тэлефоны, прымусілі зьняць гадзіньнікі, пярсьцёнкі, рамяні.
У пастарунку застаюцца сястра Пцічкіна Ірына Мірановіч і сябры: Ігар Кавалёў, Аляксандар Гаўрыш, Віктар Катлянік і Сяргей Яўменаў.
У хлопцаў адкаталі пальцы, узялі адбіткі абутку, сфатаграфавалі ў фас і профіль. Калі карэспандэнт Свабоды Алег Грудзьдзіловіч зь імі разьвітваўся і сказаў «Пакуль, хлопцы, убачымся», міліцыянты пажартавалі: «Праз пару тыдняў».
Сястра Ігара Пцічкіна Ірына Мірановіч на дзявятым месяцы цяжарнасьці, да таго, ж мае маленькага сына, якому няма яшчэ і двух гадоў.
Аляксандар Ластоўскі ўсё ж такі прыехаў у Цэнтральны РУУС і паспрыяў вызваленьню журналістаў.

16:54
14.9.2013
17:04
14.9.2013
17:05
14.9.2013
Паводле прадстаўніцы «Плятформы» Алены Красоўскай-Касьпяровіч, затрыманы праваабаронца, кіраўнік «Плятформы» Андрэй Бандарэнка. Ён зьбіраўся далучыцца да ўдзельнікаў акцыі па ўшанаваньні памяці Ігара Пцічкіна, загінулага 4 жніўня ў СІЗА на Валадарскага. Апошні раз ён патэлефанаў каля 12-й гадзіны і паведаміў, што ўжо на падыходзе, знаходзіцца ля Чырвонага касьцёлу. Цяпер на тэлефанаваньні Бандарэнка не адказвае. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён знаходзіцца ў Маскоўскім РУУС.
17:55
14.9.2013
Цяжарную Ірыну Мірановіч, сястру Ігара Пцічкіна, а 17:30 выпусьцілі з пастарунку.
Чацьвёра хлопцаў застаюцца ў Цэнтральным РУУС.
Чацьвёра хлопцаў застаюцца ў Цэнтральным РУУС.