18:03
14.9.2013
Ірыне Мірановіч уручылі павестку — ёй належыць зьявіцца ў суд Цэнтральнага раёну Менску 16 верасьня аб 11-й гадзіне.
18:40
14.9.2013
Няма зьвестак ад дзяўчыны Ігара Пцічкіна Ганны Шпарык і яе сяброўкі Віялеты Гамаюравай. Дзяўчаты не выходзяць на сувязь, тэлефоны іх недаступныя. Па-ранейшаму няма зьвестак пра кіраўніка «Плятформы» Андрэя Бандарэнку. Магчыма, яны таксама затрыманыя.
18:51
14.9.2013
У Маскоўскім РУУС адмаўляюць, што ў іх знаходзяцца затрыманыя. Там дзяжураць прадстаўнікі «Плятформы», якія сьцьвярджаюць, што паводле іх крыніцаў, Андрэй Бандарэнка знаходзіцца менавіта там. Няма зьвестак і пра маці Ігара Пцічкіна Жанну Пцічкіну, якая таксама зьбіралася на акцыю.
19:37
14.9.2013
З Маскоўскага РУУС выпускаюць затрыманую моладзь і маці Ігара Пцічкіна Жанну — аказалася, што ў пастарунку ўтрымлівалася каля дзясятка чалавек, якія зьбіраліся ўзяць удзел у акцыі памяці. На ўсіх складзеныя пратаколы і ўручаныя павесткі ў суд Маскоўскага раёну на 16 верасьня. Іх вінавацяць у парушэньні артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэньнях: удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Кіраўніка «Плятформы» Андрэя Бандарэнку паабяцалі выпусьціць праз адну-дзьве гадзіны.
20:52
14.9.2013
Зь міцэйскага пастарунку выпусьцілі кіраўніка «Плятформы» Андрэя Бандарэнку.
16:43
15.9.2013
- By БелаПАН
Паводле ўдакладненых звестак, 14 верасьня ў Менску былі затрыманы 18 удзельнікаў акцыі ў памяць пра Ігара Пцічкіна. Як паведаміў Андрэй Бандарэнка, 13 удзельнікаў акцыі затрымалі каля сьледчага ізалятара № 1 на вуліцы Валадарскага, пяцёх (без уліку журналістаў) — на вуліцы Няміга. Першую групу затрыманых, у ліку якіх быў Бандарэнка, даставілі ва УУС Маскоўскага раёна, другую — у Цэнтральнае РУУС. Паводле інфармацыі Бандарэнкі, з Цэнтральнага РУУС у ЦІП дастаўлены Аляксандр Гаўрыш, Сяргей Яўменаў, Ігар Коваль і Віктар Катлянік. Яшчэ адзін удзельнік акцыі, прозьвішча якога пакуль невядомае, быў дастаўлены ў ЦІП з Маскоўскага РУУС. Суды над затрыманымі, хутчэй за ўсё, пройдуць 16 верасьня.