Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З Расеі вызваленыя яшчэ два ўкраінскія палітвязьні


Фота з твітэру Парашэнкі
Фота з твітэру Парашэнкі

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка паведаміў у Twitter 14 чэрвеня, што зьняволеныя ў Расеі ўкраінцы Юры Салашэнка і Генадзь Афанасьеў знаходзяцца на борце ўкраінскага самалёта і вылятаюць з Масквы ў Украіну.

Прадстаўнік прэзыдэнта Ўкраіны Сьвятаслаў Цагалка на сваёй старонцы ў Facebook апублікаваў фота з самалёта. Прэс-служба Парашэнкі паведаміла, што сустрэча прэзыдэнта з Афанасьевым і Салашэнкам заплянаваная на 17:00.

Напярэдадні аб магчымым абмене ўкраінцаў, асуджаных у Расіі і прызнаных палітзьняволенымі, паведаміла газэта «Дзеркало тижня», спасылаючыся на крыніцу ў Адміністрацыі прэзыдэнта Украіны. Раней таксама паведамлялася аб магчымым абмене іх на двух грамадзянаў Расеі, падазраваных па справе падзеяў 2 траўня 2014 года ў Адэсе.

У Расеі 26-гадоваму Генадзю Афанасьеву інкрымінавалі стварэньне на тэрыторыі Крыму тэрарыстычнай супольнасьці і прысудзілі ў 2015 годзе 7 гадоў зьняволеньня, а 74-гадовы Юры Салашэнка адбываў 6-гадовае зьняволеньне па абвінавачваньні ў шпіянажы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG