Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Хадановіч прадставіць шоў


Cёньня ў тэатры-студыі імя Я.Міровіча Акадэміі мастацтваў адбудзецца паэтычна-музычнае шоў з нагоды новых кніг Хадановіча – “Бэрлібры” і “Абменьнік”.


Дапамагаць паэту будуць папулярныя гурты “Індыга”, "Band_A”, “Рацыянальная дыета”, але перадусім музыка Сяргей Пукст. А таксама маладыя паэты Вера Бурлак, Віктар Жыбуль, Марыйка Мартысевіч, Дзьмітры Дзьмітрыеў і Сяржук Мядзьведзяў. Такая аздоба аўтару прэзэнтаваных твораў патрэбная найперш дзеля задавальненьня эстэтычных густаў часткі ягоных прыхільнікаў.

“Шмат ёсьць людзей, здольных атрымліваць завершаную эстэтычную асалоду проста ад чытаньня паэзіі без усякай музычнай, тэатральнай, шоўмэнскай і да таго падобнае падпоркі. Але тым ня меней, ёсьць і іншыя людзі, часам ня менш інтэлігентныя, ня менш эстэтычна прасунутыя, якім цікавей ня толькі прачытаць”, – кажа Андрэй Хадановіч.

Менавіта на такіх аматараў паэзіі разьлічаная аўдыё-кніга “Абменьнік” – першы ў Беларусі гукавы аўтарскі паэтычны зборнік. Пачатак імпрэзы а палове на восьмую вечара.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG