Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Хадановіч: “Дзень Волі з чытаньнем вершаў”


Чым ёсьць Дзень Волі для беларускай інтэлігенцыі, як вядомыя беларусы прапануюць адзначыць гэта сьвята?


Сёньня на гэтыя пытаньні Радыё Свабода адказвае паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч:

“БНР зрабіла магчымай рэалізацыю самой ідэі беларускай дзяржаўнасьці. З гэтага моманту Беларусь – дзяржава, а не кавалак усходніх польскіх Крэсаў альбо Северо-Западного расейскага краю.

БНР для мяне ня столькі штосьці рэальнае, колькі прыемна-сымбалічная рэч. З чым можна параўнаць? З такім сучасным, сымпатычным мне фантомам, як краіна Мроя, Незалежная Рэспубліка Мроя, прыдуманая Лявонам Вольскім ды іншымі рокерамі. У гэтым сэнсе віза НРМ для мяне – такі ж самы сымбалічны, сымпатычны падарунак, як віза і грамадзянства БНР”.

Карэспандэнтка: “Як бы вы прапанавалі адзначыць гэта сьвята?”

“Я хацеў бы, каб гэта зрабілася асабістым сямейным сьвятам, якое ўтульна і камфортна перажываецца не вялікімі натоўпамі, а ў вузкім сямейным коле людзей, якія любяць адзін аднаго.

Што дзеля гэтага можна зрабіць? Надаць гэтаму сьвяту большай крэатыўнасьці. Магло б быць чытаньне паэзіі, да прыкладу, менавіта 25 сакавіка. Такое зьбіраньне людзей мне падабаецца больш, чым разгоны мітынгаў. Альбо зараз мне спадабалася ідэя маладых літаратараў прысьвяціць літаратурны конкурс угодкам БНР і такім чынам творчасьцю, крэатыўна адсьвяткаваць гэты дзень”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG