Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледзтва назаве прозьвішчы падазраваных ва ўчыненьні тэракту да канца тыдня


КДБ Беларусі не камэнтуе апублікаваныя шэрагам інтэрнэт-рэсурсаў прозьвішчы падазраваных у зьдзяйсьненьні тэракту ў Менску і рэкамэндуе журналістам устрымлівацца ад гэтага да прад’яўленьня абвінавачваньняў.

«У першую чаргу, мы не публікуем прозьвішчы з чыста чалавечага пункту гледжаньня, з пункту гледжаньня гарантаваньня бясьпекі сваякоў і бліжэйшага асяродзьдзя», — патлумачыў кіраўнік Цэнтру інфармацыі і грамадзкіх сувязяў КДБ Аляксандар Антановіч, перадае Інтэрфакс.

У КДБ абяцаюць назваць усе прозьвішчы бліжэйшым часам, да моманту прад’яўленьня абвінавачваньня. У адпаведнасьці з заканадаўствам, абвінавачваньне павінна быць прад’яўлена ў 10-дзённы тэрмін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG