Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ў часе расьсьледаваньня тэракту затрымалі людзей, празь нядбайнасьць якіх здарылася трагедыя.
Відэа выбуху ў Менскім мэтро
"Калі б не галавацяпства некаторых, мы б іх (падазраваных у выбуху – "Інтэрфакс") затрымалі раней, яшчэ па выбуху 3 ліпеня (2008 году – "Інтэрфакс")", – заявіў А. Лукашэнка журналістам у суботу ў Менску.
"Ёсць факты, у найбліжэйшы час скажам, як гэта стала магчыма, і там ёсьць элемэнт поўнай нядбайнасьці. Каго? Найбліжэйшым часам скажам. Яны затрыманыя, я сказаў іх дапытаць як злачынцаў", – сказаў А. Лукашэнка.
Пры гэтым Лукашэнка адзначыў: "Як чалавек зь вялізнай торбаю на 20 кг нясе выбухоўку і ўсё гэта адбываецца на вачах у міліцыі, работнікаў мэтро?"
Лукашэнка назваў падонкамі тых, хто кажа аб прычыннасьці ўлады да тэракту
Аляксандар Лукашэнка назваў падонкамі і нягоднікамі тых, хто заяўляе, што нібыта кіраўніцтва краіны дачыннае да тэракту ў мэтро і зрабіла гэта для таго, каб адвесьці ўвагу людзей ад эканамічных праблемаў.
"Толькі ідыёты і нягоднікі могуць разважаць такім чынам", – заявіў Лукашэнка 16 красавіка.
"А тое, што кажуць, што там зрабілі, каб адвесьці ўвагу (ад эканамічных праблемаў – "Інтэрфакс") людзей, толькі ідыёты могуць так разважаць", – падкрэсьліў Лукашэнка.
“Што, сытуацыя настолькі крытычная, што мне трэба ісьці на скрайнія меры? Яна не крытычная", – канстатаваў Лукашэнка.
Лукашэнка: Сярод апазыцыі ёсьць і баевікі
Лукашэнка назваў выканаўцу тэракту ў менскім мэтро ўнікальным хімікам
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што падчас сьледзтва апытаны настаўнікі праўдападобнага выканаўцы тэракту ў менскім мэтро, у тым ліку выкладчыкі хіміі, якіх падазраваны выдатна ведаў.
"Гэта ўнікальны чалавек ад прыроды, і менавіта ў хіміі. Троечнік па ўсіх прадметах, а па хіміі – выдатна", – адзначыў Лукашэнка.
Лукашэнка: “Я, напэўна, не ідыёт, калі бяру на сябе адказнасьць, заяўляючы, што злачынства раскрыта”
Лукашэнка паведаміў пра выканаўцу тэракту: "Па месцы жыхарства ў сутарэньні дому знойдзена лябараторыя, дзе ён зьбіраў выбуховыя рэчывы, адтуль канфіскавана 190 прадметаў, у тым ліку мэтал, шарыкі, арматура".
Лукашэнка таксама заявіў, што "мінулай ночы быў праведзены экспэрымэнт". "Мы прымусілі яго правезьці апэратыўную групу, пачынаючы ад Віцебску і канчаючы месцам выбуху, тым момантам, калі іх затрымлівалі".
"Ён паказаў, пачынаючы з кватэры ў Віцебску, як прыехаў, на якім цягніку, што прывёз, колькі кіляграмаў вёз, у якіх бутэльках, збанках, на якую кватэру, як са змоўнікамі зьбіраў прыладу", – падзяліўся акалічнасьцямі кіраўнік краіны.
"Гэта супала цалкам. Я абсалютна перакананы, што гэта так ", – падкрэсьліў Лукашэнка.
"Я, напэўна, не ідыёт, калі бяру на сябе адказнасьць, заяўляючы, што злачынства раскрыта", – адзначыў Лукашэнка. Паводле яго слоў, першым быў раскрыты выбух 3 ліпеня 2008 году ў Менску, арганізатар затрыманы.
"Калі ў яго ўзялі адбіткі пальцаў, мы яшчэ ня ведалі, ён ці ня ён, было проста падазрэньне. Спраўдзілі базу зьвестак і ўбачылі, што гэтыя адбіткі супадаюць", – сказаў кіраўнік дзяржавы.
"І ён адразу сказаў: "Так, гэта я зрабіў". Ён расказаў усё, што ўжо сьледзтва ведае па сэкундах, па хвілінах. Потым ён сказаў, што і выбухі ў Віцебску, і ў мэтро – ягоных рук работа", – паведаміў Лукашэнка.
"Ведаеце, пасьля выбуху ў мэтро пайшоў не на кватэру, а на месца злачынства 3 ліпеня. А потым прыйшоў на кватэру, і там яны ўжо арганізавалі п'янку, "замочвалі", – паведаміў Лукашэнка.