Лінкі ўнівэрсальнага доступу

П'яныя тэрарысты?


Пяцёра затрыманых па справе аб тэракце ў менскім мэтро знаходзяцца ў статусе падазраваных, заявіў намесьнік начальніка сьледчага ўпраўленьня Генпракуратуры Беларусі Максім Варонін.

"Сёньня ў статусе падазраваных знаходзяцца пяць чалавек, усе яны ўтрымліваюцца ў СІЗА, у дачыненьні да двух з іх прынятая мера стрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту", -- сказаў ён у чацьвер у эфіры тэлеканала АНТ.

Галоўны падазроны па справе аб тэракце паходзіць з Віцебска, паведаміў першы намесьнік міністра ўнутраных справаў Алег Пякарскі ў эфіры тэлеканала АНТ.

Паводле яго слоў, гэты чалавек прыехаў на станцыю "Кастрычніцкая", сеў на станцыі "Фрунзэнская". Каб яго знайсьці, міліцыя працавала ў тым ліку з таксістамі ў гэтым раёне. Менавіта каля "Фрунзэнскай" ён і яшчэ два чалавекі здымалі кватэру. Месца знаходжаньня падазраваных знайшлі, "вядучы" аднаго з іх з крамы, дзе той купляў сьпіртное. Мяркуючы па словах Пякарскага, затрыманьне адбывалася па ўсіх правілах, уключаючы выбіваньне дзьвярэй. Гэта было ў ноч з 12 на 13 красавіка. Прычым, адзначыў першы намесьнік міністра, паказаньні галоўны падазраваны пачаў даваць каля 5 гадзін раніцы, а да гэтага ён цьверазеў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG