Судзьдзя Боцька палічыла, што 4 лістапада 2007 г. ён правёў вулічную сустрэчу Аляксандра Мілінкевіча з жыхарамі Мастоў. Сам спадар Зарэмбюк на судзе не прысутнічаў, бо пра яго ня ведаў, хоць у матэрыялах напісана, што яму было паведамлена пра час і месца разгляду ягонай адміністрацыйнай справы. Ён кажа, што быў на сустрэчы зь Мілінкевічам, але не праводзіў яе.
Зарэмбюк: “Супрацоўнікі Мастоўскага РАУС сказалі ў судзе, што я аддаваў загады, актыўна жэстыкуляваў, фатаграфаваў іх, не даваў ім здымаць відэакамэрай саму сустрэчу, пратэставаў супраць гэтага, і вось у гэтым мая віна. Я сапраўды спрабаваў ня даць ім здымаць сустрэчу, але не праводзіў яе, там увогуле не было вядучага. Сустрэча адбывалася ў фармаце: пытаньне — адказ. Людзі задавалі Аляксандру Мілінкевічу пытаньні, і ён на іх адказваў”.
Алесь Зарэмбюк зазначае, што і самі міліцыянты засьведчылі гэта ў судзе. Ён сабраў паперы, каб падаць скаргу на судовае рашэньне ў Гарадзенскі абласны суд, і лічыць справу выйгрышнай.