У пратаколе сьцьвярджаецца, што Алесь Зарэмбюк парушыў частку І артыкулу 23.34 адміністрацыйнага кодэксу, дзе гаворка ідзе аб правядзеньні масавых мерапрыемстваў. Яго лічаць арганізатарам несанкцыянаванага мітынгу з удзелам Аляксандра Мілінкевіча. Пратакол склаў капітан міліцыі Данільчык.
У сваю чаргу, Алесь Зарэмбюк патлумачыў у міліцыі, што ён проста ўдзельнічаў у сустрэчы жыхароў гораду з Аляксандрам Мілінкевічам. Сустрэча, прысьвечаная сацыяльным пытаньням, адбылася ў Мастах 4 лістапада 2007 году.