Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: актывісты судзяцца з чыноўнікам


27 сьнежня ў Ленінскім судзе Магілёва пачнецца судовае паседжаньне па скарзе прафсаюзных актывістаў Юрыя Новікава і Сяргея Фаміна на кіраўніка справамі Магілёўскага гарвыканкаму Ігара Аўсеенку. Актывісты вінавацяць чыноўніка ў перавышэньні службовых паўнамоцтваў, парушэньні Закону “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”, а таксама канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Старшыняваць на судзе будзе Валянціна Лапаціна.
24 жніўня кіраўнік справамі Магілёўскага гарвыканкаму Ігар Аўсеенка забараніў правядзеньне пікету. Сваё рашэньне ён матываваў тым, што акцыі пратэсту супраць утрыманьня грамадзянаў пад вартай — спосаб ціску на судовыя органы.
31 кастрычніка Магілёўскі аблвыканкам прызнаў, што падчас разгляду заяўкі на пікетаваньне было парушана заканадаўства аб правядзеньні масавых мерапрыемстваў. Аблвыканкам абавязаў гарвыканкам больш якасна разглядаць звароты грамадзянаў.
Пікет, не дазволены гарвыканкамам, актывісты прымяркоўвалі да пяцісот дзён зьняволеньня Аляксандра Казуліна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG