Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палестына чакае 6 мільярдаў даляраў дапамогі


Сёньня ў Парыжы з удзелам прадстаўнікоў 90 донараў, краін і арганізацыяў, адкрылася канфэрэнцыя, прысьвечаная эканамічнай і палітычнай дапамозе Палестыне, неабходнай для стварэньня дзяржавы.


У часе канфэрэнцыі прэм’ер Палестынскай аўтаноміі Салам Файад прадставіць праграму рэформаў аўтаноміі да 2010-га году. Дабрабыт палестынцаў і паляпшэньне стану эканомікі разглядаюцца ў якасьці асноўных умоваў, якія павінны папярэднічаць стварэньню Палестынскай дзяржавы. Аднак паводле Ўсясьветнага Банку, за няцэлае апошняе дзесяцігодзьдзе, валавы нацыянальны прадукт на палестынскіх тэрыторыях зьменшыўся на 40%.
Матэрыяльная сытуацыя палестынцаў рэзка пагоршылася пасьля пачатку ў 2000 годзе "другой інтыфады".
У выніку блякады Ізраілем мяжы з Заходнім берагам Ярдану і ізацыяцыяй Паласы Газы, якую кантралюе палес
...гуманітарная сытуацыя ў Палестыне трывожная.
тынская групоўка Хамас, сярод палестынцаў узрасла галеча і бяспрацоў’е. Міжнародны Чырвоны крыж лічыць, што гуманітарная сытуацыя, асабліва ў Паласе Газы трывожная. Кіраўнік Палестынскай Аўтаноміі Махмуд Абас заявіў:
“Я лічу, што гэта будзе вельмі важная канфэрэнцыя, паколькі яна адбываецца пасьля канфэрэнцыі ў Анапалісе. Удзел многіх краінаў сьвету накіраваны ня толькі на эканамічную дапамогу, але ставіць перад свабою і палітычныя мэты. Мы сападзяемся, што міжнародная супольнасьць выйдзе насустрач нашам спадзяваньням”.
З 1993 году Палестына атрымала 10 мільярдаў даляраў, але галеча і бяспрацоўе толькі павялічыліся.
Абас разьлічвае на амаль 6 мільярдаў даляраў зьнешняй дапамогі на наступныя тры гады. Эўразьвяз абяцаў выдзяліць яшчэ сёлета 650 мільёнаў даляраў, сама Францыя, гаспадар канфэрэнцыі, 300 мільёнаў, а Злучаныя Штаты – 550 мільёнаў на наступны год.
Аднак міжнародныя экспэрты перасьцерагаюць, што адных грошай мала і на паляпшэньне эканамічнага становішча палестынцаў яны глядзяць скептычна. Паводле “FinancialTimes” з 1993 году Палестынская Аўтаномія агулам атрымала 10 мільярдаў даляраў зьнешняй дапамогі, але галеча і бяспрацоўе толькі павялічыліся.
Усясьветны Банк нагадвае, што дадатковыя сродкі ня маюць сэнсу, калі не будзе зьнятая блякада Заходняга берагу Ярдану, і калі тамтэйшыя палестынцы не атрымаюць магчымасьці свабодна перамяшчацца і працаваць у Ізраілі. Яшчэ больш невядома, як міжнародная дапамога можа трапіць у Паласу Газы кантраляванаую радыкальнай групоўкай Хамас, якая варагуе з групоўкай кіраўніка Палестынскай Аўтаноміі-Махмуда Абаса.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG