Такую заяву А.Лукашэнка зрабіў, прымаючы даверчыя лісты ў амбасадара КНДР у Беларусі (па сумяшчальніцтву) Кім Ен Джэ.
Аляксандар Лукашэнка сёньня прыняў даверчыя лісты ў амбасадраў Італіі і Польшчы, якія прадстаўляюць свае краіны ў Менску, а таксама Альбаніі, Калюмбіі, Катару, М'янмы, Нарвэгіі і Танзаніі, якія акрэдытаваныя ў Беларусі па сумяшчальніцтву.