(Удзельнік акцыі: ) “Мы выступаем супраць дыктатуры Лукашэнкі. Хочам, каб лепш жыў беларускі народ, бо цяперашнія ўлады толькі сабе робяць лепей”, – заявіў адзін з удзельнікаў акцыі.
Прысутныя мелі таксама нетыповае для такіх акцыяў патрабаваньне – пакараць мясцовых чыноўнікаў у Полацку, якія, паводле пікетоўцаў, скралі грошы, прызначаныя на рамонт гарадзкога Палацу культуры так што гэты будынак знаходзіцца цяпер у аварыйным стане і пагражае жыцьцю людзей.
Арганізатар акцыі Ўладзімер Цыбульскі заявіў, што прысутныя выступаюць ад імя Рэвалюцыйнага грамадзянскага руху – арганізацыі, якая будзе дамагацца адстаўкі цяперашніх уладаў праз акцыі, сэнс якіх блізкі і зразумелы звычайным людзям.
(Цыбульскі: ) “Калі апазыцыя ня будзе глядзець на народ, дык ня выйграе. Я вырашыў стварыць нешта тут, каб дапамагаць свайму народу – я хачу жыць у Беларусі”.
Удзельнікі пікету спрабавалі перадаць свае патрабаваньні прадстаўнікам беларускай амбасады, але да іх ніхто ня выйшаў.
(Супрацоўнік амбасады: ) “Пакіньце свае дакумэнты ў паштовай скрынцы. Зараз нікога няма”.
Між тым у мінулыя выходныя польская арганізацыя Маладыя Дэмакраты разам зь сябрамі Беларускага культурна-асьветніцкага цэнтру, наладзілі акцыю ў самым цэнтры Познані.
Удзельнікі акцыі ў Познані нагадвалі палякам, што яны карыстаюцца з правоў, якіх ня маюць грамадзяне Беларусі.
Праз гукаўзмацняльную апаратуру былі прачытаныя ўсе пункты Уусеагульнай дэклярацыі правоў чалавека – па-польску і па-беларуску. Удзельнікі акцыі трымалі партрэты зьніклых беларускіх палітыкаў і гармадзкіх дзеячаў, бела-чырвона-белыя сьцягі і транспаранты.
Фотарэпартаж з Варшавы
Фотарэпартаж з Познані