Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Мілінкевіч сустрэўся ў Маскве з дэпутатамі Дзярждумы і бізнэсоўцамі


Алег Грузьдзіловіч, Менск У Маскве праходзяць сустрэчы адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча з уплывовымі палітыкам і бізнэсоўцамі Расеі, а таксама прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Маскве.

Паводле апошніх паведамленьняў прэсавай службу штабу адзінага кандыдата ад беларускай апазыцыі, Аляксандар Мілінкевіч сустрэўся сябрамі камітэту Дзяржаўнай Думы Расеі па справах СНД і сувязях з суайчыньнікамі. Вёў сустрэчу намесьнік кіраўніка камітэту Сяргей Антуф’еў, які прадстаўляе фракцыю “Адзіная Расея”. Паводле Сяргея Вазьняка, падчас абмеркаваньня ўзаемных дачыненьняў было адзначана, што фактычна замарудзілася беларуска-расейская інтэграцыя, а ў некаторых справах назіраецца рэгрэс.

(Вазьняк: ) “У прыватнасьці адзначалася, што заканадаўства краін у большасьці кірункаў эканамічнага і сацыяльнага жыцьця сталі яшчэ болей адрозьнівацца, чым 10 гадоў таму. Назіраецца спад экспарту беларускіх тавараў у Расею”.

Паводле кіраўніка прэсавай службы штабу адзінага кандыдата Аляксандра Мілінкевіча, расейскім дэпутатам была заяўлена пазыцыя аб непарушнасьці прынцыпу сувэрэнітэту Беларусі.

Сяргей Вазьняк таксама паведаміў, што падчас сустрэчы ў Дзярждуме закраналася і тэма будучых прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.

(Вазьняк: ) “У тым ліку мы падкрэсьлілі важнасьць ролі Расеі ў забесьпячэньні празрыстых і справядлівых выбараў у Беларусі”.

Пазьней ў Маскве адбылася сустрэча Аляксандра Мілінкевіча з уплывовымі расейскімі бізнэсоўцамі, якія маюць намер інвэставаць у эканоміку Беларусі. Паводле прэсавай службы адзінага кандыдата, гэтыя прадстаўнікі расейскага бізнэсу былі настроеныя крытычна адносна бягучай беларускай улады.

(Вазьняк: ) “Такая пазыцыя тлумачыцца тым, што дзеючая беларуская ўлада не забясьпечвае палітычныя і эканамічныя гарантыі правоў замежных інвэстараў. Так было заяўлена расейскім бокам”.

Таксама Аляксандр Мілінкевіч правёў сустрэчу з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Маскве, паведамляе прэсавая служба ягонага штабу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG