Вобраз вароны ў народнай культуры ці ня больш нават пашыраны, чым гультая, п’яніцы альбо сквапніка. Варона ўвасабляе ў сабе прыстасаванства й дурноцьце, кансэрватызм і драпежнасьць, прагавітасьць і нейкую няўклюдную баязьлівасьць. Прыкмячаюць жа: напужаная варона й вераб’я баіцца. О! Тое якраз ды пра нас, варон загуменных, загнаных, бывае, у закуткі спрытнымі й хваткімі вераб’ямі.
Аднолькава чорныя й каркатыя, вароны, аднак, надта ж ня любяць белых, адметных – задзёўбваюць да касьці. Тут ужо чорныя, зграйныя вароны заўсёды напагатове і спраўна-такі папярэджваюць адна адну, быццам самі ні пры чым: не страляй варон, – будзь пільным, маўляў, бо вараньнё вочы выдзеўбе.
Затое ж як дагаджаюць паскакатым вераб’ём, калі тых вятры ўверх узносяць – туды, дзе нашы вароны ня лётаюць. Бо нашай жа недацяме-вароне паможа мыла, як памерламу кадзіла: колькі ні мыецца – усё адно чорная.
Гэтак і прырасла да нацыянальнага цела кплівая азнака варанечча. А затым ужо клясык добра з народу пераняў: дурны мужык, як варона.
Што там, зрэшты, казаць: варона й ёсьць варонаю – недакемнае стварэньне, да спажывы пажаднае. Таму й занадта ласых да хуткіх перамог зьлёгку асьцерагаюць: варона напрасткі лятуе, дык дома не начуе.
Да мяне ж гэтая трапная падказка патрапіла зусім не напрасткі. Па дарозе з Геніюшынай Зэльвы паэт Анатоль Вярцінскі распавёў, як аднойчы ўчуў ледзь ня спрэчку дзьвюх кабет. На закід аднае пашыбаваць некуды напрасткі, прыяцелька зьедліва заўважыла: “Варона напрасткі лятуе, дык дома не начуе”.
Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал) Магія мовы: архіў 2005 (3-і квартал)