Тыднёвік “Белгазета” значную частку сваёй плошчы аддае праблеме ўвозу ў краіну “шэрых” мабільных тэлефонаў. У мінулую сераду Камітэт дзяржкантролю затрымаў вялікую партыю нелегальных мабільнікаў – 4,5 тысячы на суму паўтара мільярды рублёў. Некаторыя экспэрты пасьпяшаліся зрабіць аптымістычныя высновы – ценявы рынак паралізаваны. Але пакуль сэртыфікацыя робіць “белы” мабільнік на траціну даражэй за “шэры”, цалкам відавочна, салён якога пастаўшчыка выбярэ спажывец. Дзяржава стварыла такія ўмовы, у якіх законна працаваць невыгодна, нерэнтабэльна. Таму цалкам відавочна, што будуць знойдзеныя іншыя абыходныя шляхі, пэсымістычна заяўляюць журналісты і экспэрты “Белгазэты”.
Ня хочуць беларусы купляць і есьць сваё, беларускае, сцьвярджае “Брестская газета”. Больш за 2 тоны кантрабандных мясапрадуктаў затрымана ў пункце пропуску “Пясчатка” мытні “Заходні Буг”. Непрацуючыя жыхары Камянца спрабавалі ўвезьці ў краіну з Польшчы вяндліны, каўбасы, курыныя кумпячкі на суму больш за 10 мільёнаў рублёў. Польскія прадукты харчаваньня канфіскаваныя. Трэба ж прывучаць суайчыньнікаў да айчыннай ежы.
“Брестская газета” уздымае таксама праблему псаваньня грамадзкага транспарту. Новенькі тралейбус быў размаляваны ўжо пасьля другога начнога дзяжурства. Прычым, самадзейныя мастакі пранікаюць нават у дэпо. Нядаўна вартаўнік дэпо затрымаў групу хуліганаў, у якіх былі фарбы і трафарэты. Перафарбаваць тралейбус пасьля сур’ёзнага росьпісу каштуе каля 400 тысяч – гэта сярэдні заробак работнікаў тралейбуснага парку. Ёсьць сапраўдныя барбары, якія псуюць абшыўку ножычкам, шкло – алмазнымі сьвідрамі.
Армія атрымае, чаго жадае – экспэрт газэты “Беларусы і рынак” ў вайсковых пытаньнях Аляксандар Алесін сьцвярджае, што галоўны саюзьнік Расеі ўзмацняе свае Ўзброеныя сілы. Да 2010 году ваенныя выдаткі Беларусі складуць 2% ад узроўню валавага ўнутранага прадукта. Выступаючы ў чэрвені перад пэрсаналам авіябазы ў Бярозе, Лукашэнка заявіў пра выдаткаваньне на ваенныя закупкі ў бліжэйшы час 500 мільёнаў даляраў. Гэта дазволіць беларускім вайскоўцам цалкам абрунтавана разьлічваць на набыцьцё самых сучасных сыстэм узбраеньняў кшталту баявых самалётаў Су-30 і апэратыўна-тактычных ракет “Іскандэр-Э”, а прэзыдэнту Лукашэнку – усё больш сьмела выкарыстоўваць магутнасьць сваёй арміі для самых галаваломных зьнешнепалітычных камбінацыяў, піша тыднёвік “Беларусы і рынак”.
“Витебский курьер” вяртаецца да тэмы выбухаў у горадзе. Афіцыйнай інфармацыі пра ход расьследаваньня амаль няма, а тое, што прасочваецца, нагадвае спаборніцтва “хто каго выставіць ідыётам”. Пасьля выбуху праваахоўныя органы зрабілі ўсё, каб пераканаць грамадзкасьць ў адсутнасьці палітычнай падставы надзвычайнага здарэньня . А тым часам ў Інтэрнеце зьявіўся сайт, дзе прымаюць стаўкі … на месца і час чарговага тэракту. Асноўная ўмова выйгрышу – у выніку тэракту павінны загінуць не менш за дзесяць мірных жыхароў. Тады пераможца гэтага цынічнага таталізатара … атрымае яркую майку. Адно суцяшае: Віцебск пакуль на гэтай жудаснай мапе прапановаў не фігуруе, піша “Витебский курьер.