(Сьвятлана: ) “Я лічу, што з боку эўрапейскіх краін ёсьць пагроза, таму што Амэрыцы не падабаецца ўлада Беларусі. А эўрапейскія краіны яе, канечне, падтрымліваюць”.
(Міхіл Леках: ) “Хачу закрануць тэму гуманітарнага ўнівэрсытэту ЭГУ, бо працаваў там па сумяшчальніцтве. Справа ў тым, што гэты ўнівэрсытэт ня меў ліцэнзіі ня толькі беларускай, але нідзе ня быў прызнаны на Захадзе. У той жа час кіраўніцтва-рэктарат заяўлялі, што іхны дыплём прызнаны ў Эўропе. Гэта шарлатаны, злачынцы, бо бралі грошы за дакумэнт, які ня мае ніякай юрыдычнай сілы. Закрылі – і правільна зрабілі! Даўно трэба было ўжо гэта зрабіць. І таксама трэба прад’явіць іск рэктару і ягонай кампашцы. І сорам беларускай Свабодзе выстаўляць гэтую шарлатанскую кантору як ахвяру. Сорамна! Вывучыце пытаньне, а потым перадавайце!”
(Спадар: ) “Сёньня пачуў па тэлебачаньні і пачуў па радыё, як знайшлі кантэйнэр з радыеактыўнымі адыходамі на былой вайсковай частцы. І згадаў, як на пачатку 90-х гадоў у пасёлку Целяханы можна было ў звычайнай краме набыць бытавы індывідуальны дазымэтар. І каштаваў ён танна. Цяпер жа, калі нашая дзяржава выбрала шлях замоўчваньня сапраўдных вынікаў чарнобыльскай аварыі і наступстваў, то гэта зрабіць амаль што немагчыма. Мы ня маем дазымэтраў, ніякіх індывідуальных прыбораў, каб кожны грамадзянін меў магчымасьць самастойна кантраляваць сытуацыю.
І я ўжо вам казаў, як у мінулым годзе Аляксандар Лукашэнка, калі прылятаў да нас у Пінск, загадаў перарабіць былы дыягнастычны цэнтар імя Воўкава ў звычайную паліклініку. Маўляў, радыяцыі з кожным годам усё меней і меней, а людзей палохаць такой назвай ня трэба. Ну што ж… Няхай ён толькі скажа, ад чаго дзеці хварэюць, паміраюць і чаму нашае насельніцтва ўсё больш і больш хворым робіцца”.
(Спадарыня: ) “Хачу выказаць сваю думку аб сытуацыі, якая склалася вакол газэты “Народная Воля”.
Калі я прачытала першыя надрукаваныя сьпісы, то падумала: нейкая дзіцячая гульня. Няўжо людзі не разумеюць, што ўлада вядзе справу, не гульню, падкрэсьліваю, а справу бяз правіл і маральных абмежаваньняў? Гэтай бадай што адна з самых галоўных прыкмет усіх таталітарных рэжымаў. А нашай апазыцыі падкінуць цацку, напрыклад, у выглядзе перайменаваньня праспэктаў, і яны ў чарговы раз пачынаюць змагацца зь ветранымі млынамі.
Назавіце мне хоць адну ўдалую кампанію апазыцыі ці хоць адну перамогу. Ды няма іх і ня будзе! Бо ў нас не апазыцыя, а паўсотні клонаў пад рознымі назвамі накшталт “Воля народа”. Вось чым у выніку і газэту падставілі. Ці, дакладней, сама сябе падставіла. А наш суд прысудзе, не сумнявайцеся, нават болей, чым пакрыўджаныя просяць.
Шаноўная апазыцыя! Узгадайце, якой магутнай сілай быў рух БНФ да таго, як яго раскалолі. Трэба вярнуцца да вытокаў і ўспомніць слаўны досьвед беларускіх партызанаў ды падпольшчыкаў. Бо самае галоўнае зараз – праўдзівая інфармацыя, якая магла б супрацьстаяць замбіраваньню дзяржаўнымі СМІ ўсяго народу. Ад гэтай хлусьні большасьць беларусаў прышчэпкі ня мае. Аб’ядноўвйцеся, калі хто з вас думае пра бацькаўшчыну! Толькі ў такім разе за вамі пойдуць людзі. І сьпісаў складаць для гэтага ня трэба. Не падстаўляйце і людзей, і сябе. Вопыт па зьнішчэньню іншадумства ў сталінскіх нашчадкаў вялікі. І гледзячы на вашыя дзеяньні, клоны-апазыцыянэры, узьнікае думка, што вы дзейнічаеце не на карысьць радзіме, а на карысьць уладзе”.
(Уладзімер: ) “Паводле перадачы “Праскі акцэнт” наконт рэфэрэндуму. Некалькі аспэктаў.
Па-першае. Я быў назіральнікам у 1995 годзе на адным з выбарчых участкаў у Менску. На пытаньні многія адказвалі “так” на карысьць прэзыдэнта.
Па-другое. Улічваючы тое, што наш народ абыякава адносіцца ды сымболікі, можа стацца так, што прыйдзе новы ўладар і будзе новая сымболіка, таксама часовая. А потым яшчэ часовая і г.д.
І трэці аспэкт датычыцца нашага прыватнага кола. Так прынцыпова падыйсьці да загартоўкі, як гэта зрабілі мы, магчыма толькі пры дапамозе ўплыву нашых старажытных сымбаляў: бел-чырвона-белага сьцягу і Пагоні. Гэта нашыя продкі нам дапамагаюць дабыць такую моц. А цяпер невялікі верш.
Каб жыць у радасьці і шчасьці Патрэбна над сабою працаваць, Штодзённа целы і душы закаляць. І не шкадаваць іх і ня песьціць, А штодзённа закаляць і нават крыху катаваць.
А ранкам хочацца паспаці, У цёплым ложку паляжаці, Папесьціцца пад тоўстай коўдрай, Падтрымаць – прыемнае асалодзе.
Але прэч коўдры адкідаем, Целы цалкам агаляем, На двор хуценька выбягаем.
І сябе мы не шкадуем, Штодзённа мы сябе муштруем. Марозам целы апякаем, Пагонкі заўжды не абмінаем І сьнегам бялюткім абціраем.
(Алесь Харытон: ) “Добры дзень, шаноўныя! Хачу выказаць падзяку за перадачу Дубаўца пра Анатоля Сыса. Вялікае яму дзякуй.
Я памятаю ў вас, недзе год таму, была перадача з удзелам Сыса. І мяне вельмі ўразіў у канцы гэтай перадачы ягоны верш, адрасаваны маці, “Ты павінна ганарыцца, бо ня кожная маці можа нарадзіць такога сына, як я”. Было б цудоўна, каб вы нешта паўтарылі з той перадачы.
І яшчэ. Па першаму музычнаму балтыйскаму тэлеканалу ўжо трэці месяц запар у дзесятку ўваходзіць кліп “Чорны бумер” Сярогі. Як я даведаўся, Сярога – сьпявак з Гомеля. Але што цікава. Ён у гэтым кліпе і ў іншых выпадках, дзе ён паяўляецца ў тэлеэфіры, дэманструе на левай руцэ бел-чырвона-белую павязку і таксама выступае ў такіх жа колерах на тэлеэкране. Можа гэта цікавая форма пратэсту і цікавае выкарыстаньне нацыянальнай сымболікі? Можа вы са мной пагадзіцеся?”
(Мікола Саскевіч: ) “Дзень добры, шаноўнае панства! Хачу вам сказаць, што я вельмі ўважліва слухаю ўсе вашыя праграмы. Сёньня раніцай я слухаў нашага лідэра Зянона Станіслававіча Пазьняка. І хачу яшчэ раз сказаць, што толькі ён варты быць нашым беларускім прэзыдэнтам Беларусі! Больш пакуль у нас няма нікога”.