Вось галосіць жанчына, схіліўшыся над магілай. Яна распавяла:
(Трафімовіч: ) “У мяне тут сын. Хіба я засьмяюся? Я, як пахавала, ні разу не ўсьміхнулася. На душы горка. Ідзеш, сэрца шкрабе. Нябожчыкі радуюцца, што да іх ідуць”.
Сын Галіны Трафімовіч памёр даўно, але мацярынскае сэрца ня можа зьмірыцца са стратай. Гэтак жа, як і няма адлегласьці, якую б, паводле спадарыні Трафімовіч, не пераадолела маці, каб толькі пабыць з найраднейшым чалавекам. Жанчына прыехала здалёк — з Магілёўшчыны.
Яўгенія Буйневіч, якая жыве ў Менску, таксама прыйшла да магілы сына:
(Буйневіч: ) “Хто будзе сьмяяцца, калі чалавек памёр у пяцьдзясят гадоў? Хто будзе сьмяяцца? Быў хірургам. Параліч сэрца, і памёр”.
Спадарыня Буйневіч, калі наведвае магілу сына, таксама больш плача над ёю. Але так паводзяць сябе на Радаўніцу далёка ня ўсе наведнікі. На тварах многіх зь іх усьмешкі, а некаторыя нават сьмяюцца:
(Марыя: ) “Радаўніца — гэта радасьць. Вось калі я памру, то я б хацела, каб людзі ня плакалі, а сьмяяліся”.
У спадарыні Марыі на каладзішчанскіх могілках пахаваны сьвёкар. Людміла Бурская прыехала наведаць сюды мужа, але таксама ў яе на твары ніякага смутку і жалобы:
(Бурская: ) “Радуніца — сьвята сьвятое, калі ідуць усе прыбіраць магілкі. Сапраўды радавацца. Кветачкі ставіць. Радуніца — гэта трэба радавацца”.
Праваслаўная манахіня Сусана ня першы год наведвае гэтыя могілкі. Паводле яе словаў, яна дапамагае многім наведнікам зразумець царкоўны сэнс сьвята — у тым ліку і тое, як паводзіць сябе ў гэты дзень на могілках:
(Сусана: ) “Трэба ўсё ж радавацца, што нашы родзічы могуць мець сувязь нябачную з намі, з нашай душой. Мы іх страцілі тут на зямлі, але мы іх усё жыцьцё можам несьці ў малітве. Госпад дае гэтую радасьць”.
Беларуская зямля дала адвечны прытулак ня толькі беларусам, але і прадстаўнікам іншых нацыяў. Сям’я Посьнікавых прыехала сюды з Расеі. Гаспадар сям’і Леў Посьнікаў быў вайскоўцам і рана памёр, і цяпер штогоду прыходзіць на яго магілу ў Калодзішчах удава Аляксандра:
(Посьнікава: ) “Я чалавек расейскі. Таму я толкам і ня ведаю, што такое Радаўніца. Наагул, я чула, што ў Беларусі ў гэты дзень раніцай памінаюць, днём працуюць, а вечарам скачуць. Але пакуль усіх беларускіх адметнасьцяў я пакуль яшчэ ня ведаю”.
Большасьць карэнных беларусаў у гэты дзень памінае блізкіх, накрыўшы стол — ядуць, выпіваюць. У некаторых сталы гнуцца ад ежы і выпіўкі. Старэйшыя гэтага не вітаюць. Аляксандра Борматава — ураджэнка Веткаўшчыны. Паводле яе, гэткае адзначэньне не зьяўляецца нацыянальнай традыцыяй:
(Борматава: ) “Банкетаў такіх ня ладзілі на Радаўніцу. Прыйдзем, яйка пакачаем. Пакладзем што. Муражком абкладзем. Вербачкамі абцуркаем. Богу памолімся. А гэта грэх, вялікі грэх”.