Са словаў барысаўскага актывіста “Пэрспэктывы” Віктара Гарбачова, вынік сёньняшняга агульнага страйку ды лякальных мітынгаў можна расцаніць як 50/50.
На ягоную думку, улады не чакалі такога сур’ёзнага супрацьстаяньня з боку прадпрымальнікаў – прадпрымальніцкі рух болей зьяднаўся. Разам з тым дамагчыся адмены ПДВ для індывідуалаў адразу не атрымалася. Пакуль будзе створаная толькі працоўная група, у якую ўвойдуць чальцы ўраду й прадстаўнікі “Пэрспэктывы”.
Спадар Гарбачоў, які ўдзельнічаў у перамовах з урадоўцамі, не адмаўляе таго, што ўлады трапілі ў вельмі складанае становішча. Яны ня могуць адмяніць міжурадавае пагадненьне, да падпісаньня якога доўга ішлі. Але таксама ня могуць запатрабаваць ад прадпрымальнікаў, якія плацяць адзіны падатак, увозіць тавары з Расеі па максымальна празрыстай сыстэме. Віктар Гарбачоў кажа, што пакуль урад можа прапанаваць толькі адзін варыянт – адмяніць адзіны падатак.
(Гарбачоў: ) “Зараз яны скажуць: усё, мы пайшлі вам на саступкі. Цяпер вы адзіны падатак ня плаціце, бо вы трапляеце пад уплату ПДВ. А вы плаціце нам толькі ПДВ з прывезенага тавару. Адмяняюць гэтыя 250-300 тысяч, але ўводзяць ПДВ”.
Прадпрымальнік лічыць, што ў выніку прадпрымальнікі, праўдападобна, стануць паказваць усе свае прыбыткі й выдаткі ды падаваць накладныя з дакладным коштам увезенага тавару. Выдаткі на працу ў гандляроў узрастуць у 2-3 разы, значна ўскладніцца й працэдура ўвозу тавараў. Разам з тым Віктар Гарбачоў спадзяецца, што дамагчыся адмены ПДВ яшчэ атрымаецца. У адваротным выпадку з 1 сакавіка індывідуалы спыняць працу й перастануць плаціць падаткі.
Іншы чалец аб’яднаньня “Пэрспэктыва” Аляксандар Лапотка, які таксама ўдзельнічаў у перамовах, ня надта верыць у шчасьлівае разьвязаньне праблемы з ПДВ.
(Лапотка: ) “Я часта ўдзельнічаў у розных перамоўных працэсах паміж прадпрымальнікамі і ўрадам. Усё гэта заканчвалася нічым. Заўсёды нас зводзілі ў бок, у нейкую паператворчасьць. Прадпрымальнікаў прымушалі нешта вынаходзіць”.
Аднак, на думку спадара Лапоткі, стварэньне працоўнай групы ёсьць несумненным посьпехам і дае спадзеў на ўрэгуляваньне канфлікту.
Гл. таксама Лідэр прадпрымальніцкага руху Анатоль Шумчанка асуджаны на 10 сутак У Берасьці прадпрымальніцкі страйк падтрымалі каля 90% мясцовых гандляроў У Віцебску перад Першамайскім райвыканкамам – каля 1,500 прадпрымальнікаў У Горадні ў акцыі прадпрымальнікаў удзельнічае некалькі тысячаў чалавек У Гомельскай вобласьці агульнанацыянальны папераджальны страйк падтрымалі звыш 10 тысяч дробных прадпрымальнікаў У Магілёве на цэнтральную плошчу выйшлі каля 400 прадпрымальнікаў У Менску ля міністэрства падаткаў і збораў — каля 2,000 чалавек На Меншчыне страйкуе большасьць прадпрымальнікаў вобласьці Прадпрымальнікі Полаччыны выйшлі на гарадзкія пляцы Галоўны лёзунг страйку пінскіх гандляроў – “Мы ня хочам падвышаць цэны”