Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шкловец А.Шчарбак абскарджвае штраф, які яму далі за распаўсюд улётак падчас выбараў


Марыя Ўсьціновіч, Шклоў 12 студзеня калегія Магілёўскага абласнога суду пакінула бязь зьменаў спагнаньне, якое было накладзена на шклоўскага актывіста Аляксандра Шчарбака падчас апошняй выбарчай кампаніі.

Размова ідзе пра штраф 95 тысяч рублёў за нібыта незаконны распаўсюд друкаванай прадукцыі. Рабочыя шклоўскай тэлемайстэрні паскардзіліся, што Аляксандар Шчарбак пакінуў у іх ўлёткі. Аднак дэмакрат настойвае на тым, што гэтая справа была сфабрыкаваная пры ўдзеле шклоўскага КГБ і мела на мэце дыскрэдытаваць яго як кіраўніка выбарчага штабу кандыдата ад БНФ у Шклоўскай выбарчай акрузе.

Нягледзячы на тое, што калегія абласнога суду не задаволіла скаргі Шчабрака, шкловец мае намер далей абскарджваць адміністрацыйнае спагнаньне, якое лічыць несправядлівым.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG