(Вячаслаў Ракіцкі: ) “Рымскі паэт Вэргілій, паводле легенды, апошнія гады высылкі правёў у Пінскім Палесьсі й быў пахаваны каля Давыд-Гарадку. Барон Мюнхгаўзэн служыў у войску ў Горадні. Гэтыя паўлегендарныя гісторыі ўжо былі тэмамі колішніх выпускаў “Беларускае Атлянтыды”. Можна цьвердзіць, што наша бацькаўшчына, бы магнэс, прыцягвала ўсясьветна вядомых літаратурных герояў ды іх стваральнікаў.
Высьвятляецца, што яшчэ адзін знакаміты літаратурны пэрсанаж з карысьцю для сябе прабавіў час у Беларусі. Маю на ўвазе героя шэрагу твораў ангельскага пісьменьніка Артура Конан-Дойла. І хаця гэта быў не знакаміты Шэрлак Холмс, аднак, папулярнасьцю сваёй гэты герой мала чым саступаў знакамітаму дэтэктыву. Яго звалі Эт’ен Жэрар, ён быў брыгадзірам напалеонаўскага войска, і паспрабуйма здагадацца — які беларускі горад наведаў знакаміты гусар?”
(Пятро Васючэнка: ) “Няцяжка здагадацца, што Эт’ен Жэрар наведаў Менск, цяперашнюю сталіцу Беларусі”.
(Васючэнка: ) “Як брыгадзір пабываў у Менску” — так называўся аповед Артура Конан-Дойла, і такая тэма выпуску “Беларускае Атлянтыды”. Спадар Васючэнка, варта патлумачыць, чым заваяваў брыгадзір Эт’ен Жэрар сваю папулярнасьць ва ўсясьветнага чытача?”
(Васючэнка: ) “Першае апавяданьне Артур Конан-Дойл напісаў, калі быў у ЗША ў 1894 годзе, дзе ён чытаў публічныя лекцыі. У гэты час пісьменьнік ужо вырашыў забіць свайго Шэрлака Холмса. Гэты пэрсанаж яму ўжо надакучыў. Зьявілася апавяданьне, а потым і зборнікі аповедаў пра Жэрара — “Подзьвігі брыгадзіра Жэрара” і “Прыгоды брыгадзіра Жэрара”. Гэтыя кнігі імгненна заваявалі папулярнасьць ва ўсясьветнага чытача. Таму, напэўна, паспрыяла эпоха. Пачыналася ХХ стагодзьдзе, споўненае войнамі. Конан-Дойл у гэты час падзяляў настроі патрыятызму і мілітарызму. Сам аўтар быў удзельнікам ангельска-бурскай вайны 1900 году як вайсковы хірург. У 1914 годзе, калі пачалася ўсясьветная вайна, таксама хацеў запісацца ў войска. Але яго ўжо не ўзялі з прычыны ўзросту. Затое на вайну пайшлі ягоныя сын, брат, два пляменьнікі, зяць, швагер, і ўсе загінулі”.
(Ракіцкі: ) “Гэта адбылося на хвалі папулярнасьці банапартызму. І, натуральна, што герой Конан-Дойла стаў увасабленьнем ваяўнічасьці”.
(Васючэнка: ) “Напалеон у той час быў культавай постацьцю. Ён натхняў ня толькі французаў, а, як высьвятляецца, і ангельцаў. Конан-Дойл як ангелец глядзеў на падзеі з ангельскага гледзішча. І, сапраўды, брыгадзір Жэрар, які ў 28 гадоў стаў палкоўнікам, а ў 31 — брыгадзірам, быў увасабленьнем ваяўнічасьці. Пра яго казалі, што ён увесь складаецца з вусаў і шпораў, а наўме ў яго адны жанчыны ды коні. І вось гэты герой разам са сваім любімым імпэратарам Напалеонам прайшоў праз Партугалію, Італію, Нямеччыну, Прусію, Польшчу, Расею і Беларусь. Праз апошнюю краіну — двойчы. Змагаўся пры Ватэрлёо, а апошні візыт да імпэратара ён зрабіў на высьпе сьвятой Алены”.
(Ракіцкі: ) “Конан-Дойл — майстра забаўляльнай літаратуры. І, натуральна, што ня толькі ідэя вабіла чытачоў у гэтым пэрсанажу”.
(Васючэнка: ) “Вобраз споўнены іроніі і самаіроніі. Аповеды будуюцца як успаміны старога ваякі за часамі Крымскай вайны. Як і Мюнхгаўзэн, Жэрар згадвае падзеі 1812 году за келіхам бургундзкага віна, якое ён асабліва паважае. У сваіх згадках стары брыгадзір любіць прыхлусіць. Ягоныя подзьвігі амаль фантастычныя. Жэрар некалькі разоў ратуе жыцьцё Напалеону. Першы раз выратоўвае яго ад карсыканскай мафіі — братоў з Аяча. Сябры мафіі, у якую ў свой час Напалеон уваходзіў, вырашылі яму зьдзейсьніць вэндэту, брыгадзір іх забівае. Змагаецца з маршалам Адэкалёнам. Ён бярэ Сарагосу, гуляе ў карты на Нямеччыну. Ён ратуе войска, некалькі разоў узнагароджваецца. У Ангельшчыне ён забівае лісу ў часе паляваньня.
Адным словам, ён ня толькі ўвасабленьне ваяўнічасьці, але і выхваляка. Рабіў ён і памылкі, у выніку чаго пазбавіўся вуха, трапіў у палон. Прычынай яго памылак найчасьцей была залішняя самаўпэўненасьць і жанчыны”.
(Ракіцкі: ) “Жэрар прайшоў з войскам Напалеона, як вы сказалі, прайшоў праз усю Эўропу аж да Масквы. Але… Калі Напалеонава войска ішло на ўсход, то імпэратар абяцаў беларусам, дакладней — былым жыхарам Вялікага Княства Літоўскага — вызваленьне ад расейскай акупацыі. Ці прысутнічае гэты матыў у прыгодах Жэрара на беларускіх землях?”
(Васючэнка: ) “І Жэрар, і ягоны імпэратар Банапарт нарабілі шмат памылак, тыповых для тых людзей, якія кепска ведаюць Беларусь. Увогуле брыгадзіру заўсёды шкодзілі ў часе ягонай вайсковай кар’еры дзьве рэчы — самаўпэўненасьць і залішняя даверлівасьць да жанчын. Імпэратар шмат абяцаў беларусам, палякам, але ня выканаў сваіх абяцанак. І калі напачатку ягонага трыюмфальнага шэсьця менчукі, тутэйшая шляхта сустракалі яго кветкамі, хлебам і сольлю, дык на зваротным шляху ён пабачыў зусім іншую карціну. Пачаліся рабункі мясцовых жыхароў, і брыгадзір Конан-Дойла адчуў варожасьць зь іхнага боку, калі вяртаўся па слыннай дарозе Смаленск—Вільня”.
(Ракіцкі: ) “Што ж зацягнула брыгадзіра ў Менск?”
(Васючэнка: ) “Калі абдзёртае, пабітае Напалеонава войска ішло ў бок Вільні, то распачаўся голад. Сталі есьці варонаў. А калі і гэты харч скончыўся, дык Жэрар прапанаваў маршалу Нэю зьесьці коней і музыкаў. Акалі ягоны праект ня быў прыняты, тады прыгадалі, што адзін са шпегаў прынёс вестку, што ў Менску ёсьць ратуша, напоўненая збожжам. І вось брыгадзір Жэрар разам са сваімі ваякамі выпраўляецца на заданьне да Менску”.
(Ракіцкі: ) “І якімі пабачылі Беларусь ды Менск французы ў аповесьці Конан-Дойла?”
(Васючэнка: ) “Конан-Дойл напісаў пра Беларусь і Менск як сьнегавую белую роўнядзь, лёд і кроў. Вёскі — некалькі дамкоў. Менск таксама — драўляныя дамкі й купалы цэркваў. Інакш кажучы, Конан-Дойл паўтарыў памылку мэмуарыста Марбо, усьлед за якім празаік напісаў свае рэчы. Абодва блыталі Беларусь і Расею. Мясцовыя жыхары таксама для яго расейцы, надзеленыя небеларускай мэнтальнасьцю. Гэта тыповая памылка ўсіх іншаземцаў-акупантаў, якія наведваюць Беларусь. Перш чым яе наведваць, тым болей акупаваць, трэба добра ведаць норавы і мову тутэйшага люду”.
(Ракіцкі: ) “Натуральна, брыгадзір ня ведаў тутэйшай мовы. А ці разумелі тутэйшыя людзі французаў?”
(Васючэнка: ) “Інтэлігентныя тутэйшыя людзі разумелі французаў, бо валодалі францускай мовай часам лепей, чым роднай — беларускай ці польскай. Тутэйшыя людзі былі для французаў непразрыстыя, а французы для мясцовай шляхты празрыстыя. Гэта стварала для французаў тут шмат перашкодаў. Вось і брыгадзір, калі ўзяў у палон афіцэра, ня змог прачытаць ліст, які той вёз зь Менску. У лісьце было напісана: “Няхай французы едуць у Менск, мы іх тут чакаем”. Брыгадзір папрасіў прачытаць ліст дачку тутэйшага сьвятара, прыўкрасную Сафі. Яна пераклала ліст гэтак: “Калі французы прыедуць у Менск, мы прапалі”. Брыгадзір, пачуўшы гэты пераклад, паляцеў у Менск і быў надта зьдзіўлены, калі ў ратушы яго з атрадам схапілі ўзброеныя да зубоў грэнадэры”.
(Ракіцкі: ) “Атрымліваецца, што ён ізноў пацярпеў з-за жанчыны...”
(Васючэнка: ) “Яна была прыгожая — чарнявая зь беласьнежнай скурай. Загадкавая, як усе беларускія дзяўчаты. Своеасаблівая мясцовая Юдыт. Брыгадзір, як Аляфэрн, згубіў галаву ад каханьня і парушыў яшчэ адно правіла: ня трэба патрабаваць высакародзтва ад краіны, якую акупуеш. Ня трэба абвінавачваць яе ў здрадзе, бо яна змагаецца за свае інтарэсы. Прыўкрасная Сафі папулярна яму гэта і патлумачыла, калі ўсё высьветлілася:
“Я адскочыў ад яе. — Вы мне здрадзілі! — закрычаў я. — Вы зацягнулі мяне ў пастку! З-за вас маіх людзей пабілі або забралі ў палон. Ну й дурны ж я быў, што паверыў жанчыне! — Будзьце разважлівейшы, палкоўнік Жэрар. Калі я тутэйшая, дык для мяне найважней абавязак перад маёй радзімай. Хіба вы не хацелі б, каб француская дзяўчына зрабіла тое ж? Калі б я слушна пераклала вашу цыдулку, вы не паехалі б у Менск, і ваш атрад уцёк бы ад нашага войска. Скажыце, вы даруеце мне? Яна была чароўная, калі стаяла перада мной і прасіла дараваць ёй. І ўсё ж, калі я прыгадаў пра забітых таварышаў, я ня змог паціснуць ёй руку”.
Яна ж пазьней і выратавала яго — за тое, што ён адпусьціў яе каханка”.
(Ракіцкі: ) “Вось такім высакародным двубоем скончылася гэтая павучальная гісторыя. Мы ўжо ведаем, якія высновы маюць зь яе іншаземцы. А чаму яна вучыць беларусаў?”
(Васючэнка: ) “Гэтая гісторыя змушае мяне задумацца над тым, што беларусы яшчэ толькі вучацца самараскручваць літаратурныя рарытэты, рэліквіі. Яны яшчэ толькі вучацца рабіць маленькі бізнэс на літаратурных і гістарычных славутасьцях, якія калісьці Беларусь наведвалі. Мне ўяўляецца помнік Конан-Дойлу або Жэрару каля менскай ратушы. Мне бачыцца таксама сцэнар шматсэрыйнага прыгодніцкага фільму. Мне думаецца, што беларусам варта вучыцца майстэрству мітатворчасьці. Мы ўжо ня раз казалі, што маем сваіх Мюнхгаўзэнаў, таго ж Радзівіла пане Каханку. Ёсьць у нашай літаратуры, гісторыі й свае Жэрары — нястрымныя выхвалякі й ваякі. Іх трба толькі знайсьці, а затым раскручваць”.