Як ні дзіўна, у адрозьненьне ад літаратараў і асабліва журналістаў, якія зь вялікім хваляваньнем, з рэўнасьцю ставяцца да сваёй творчасьці і не даруюць, калі калегі ў іх нешта запазычаюць, музыкі, кампазытары, музыказнаўцы больш шчодрыя. У музычным сьвеце выпадкі высьвятленьня адносінаў ці вызначэньня аўтарства вельмі рэдкія.
Меркаваньне заслужанага артыста Беларусі, вядомага опэрнага выканаўцы Віктара Скорабагатава:
(Скорабагатаў: ) “Ёсьць два варыянты – чысты плягіят, што вельмі рэдка здараецца ў музыцы, і пераасэнсаваньне аднаго і таго ж музычнага матэрыялу. Гэта было, ёсьць і будзе – выкарыстаньне чужой музыкі для сваіх мэтаў, але ў іншай афарбоўцы драматургічнай. Пры зьмене драматургіі зьмяняецца фактычна сэнс музычнага матэрыялу. Але гэта не плягіят”.
Віктар Скорабагатаў некалі дасьледаваў музыку Чайкоўскага. І прыйшоў да высновы, што спачатку Фэрэнц Ліст, а затым Пётра Чайкоўскі запазычылі адну вядомую мэлёдыю... у беларуса Міхала Клеафаса Агінскага. Але аўтарства належыць Чайкоўскаму. Гэта выдатная арыя Ленскага з опэры “Яўген Анегін”.
(Скорабагатаў: ) “Дасьледавана, што тэму арыі Ленскага напісаў не Чайкоўскі, а Фэрэнц Ліст. Гэты матыўчык я знайшоў і ў Міхала Клеафаса Агінскага, які напісаў той музычны выраз раней за Ліста. Гэта ня значыць, што аўтарам арыі Ленскага зьяўляецца Агінскі. Аўтар – Чайкоўскі. Бо ён перастварыў гэты самы музычны матэрыял у сваім разуменьні. Ён надаў гэтаму музычнаму матэрыялу абсалютна іншы драматургічны сэнс. І ў гэтым праяўляецца кампазыцыйнае майстэрства!”
Вядомая беларуская музыказнаўца, выкладчыца Беларускай акадэміі музыкі Радаслава Аладава так тлумачыць падабенства музыкі адной гістарычнай эпохі:
(Аладава: ) “Ёсьць такое паняцьце, як інтанацыйная тэорыя слоўніка эпохі. Гэтую тэорыю стварыў Асаф’еў. Асаф’еў прыйшоў да высновы, што кожны век вылучае свае інтанацыі. Вось рамантычны час, калі жыў той самы Агінскі, там можна знайсьці што заўгодна, але інтанацыйны фонд быў даволі аднастайны!”
Што да знакамітага палянэзу Агінскага ля мінор “Разьвітаньне з Радзімай”, то музыканты, напэўна, ведаюць: аркестравая рэдакцыя гэтага твору належыць не Агінскаму, бо ён ніколі не пісаў для аркестру. Агінскі пісаў для фартэпіяна. А вось аркестравы варыянт, які мы чуем цяпер, зрабіў вядомы савецкі музыказнаўца, прафэсар катэдры інструмэнтоўкі Маскоўскай кансэрваторыі Дзьмітры Рагаль-Лявіцкі. Дарэчы, ён пераклаў для аркестру многія творы Ліста, Скрабіна, Шапэна, Рахманінава, Чайкоўскага. І палянэз Агінскага.
Апавядае Віктар Скорабагатаў:
(Скорабагатаў: ) “Там трохі зьменена форма, трохі зьменена рытміка... Там сынкопа на пачатку музычнага матэрыялу. У Рагаль-Лявіцага трохі зьменены рытм. Але хто скажа, што гэта ня той самы палянэз? Той. Трохі зьменены на сучасны лад. Скажам так: рэмэйк Рагаль-Лявіцкага ў адносінах да палянэзу “Разьвітаньне з Радзімай”. Гэта ведаюць дырыжоры, якія выконваюць палянэз у апрацоўцы Рагаль-Лявіцкага. Але выконваецца палянэз Агінскага!”
Многія кампазытары ў сваёй творчасьці часта абапіраюцца на народную музыку, на фальклёр. У гісторыі беларускай музыкі быў такі выпадак: Віктар Кажынскі і Станіслаў Манюшка скарысталі тую самую мэлёдыю, і пачалася спрэчка, хто ж аўтар. Ізноў апавядае Віктар Скорабагатаў:
(Скорабагатаў: ) “Маю на ўвазе досыць вядомую песьню. У Манюшкі яна гучыць так: “Расьце явар на прыгорку, явар зеляненькі...” Урэшце высьветлілася, што гэта “Ўкраінская думка”. І Кажынскі, і Манюшка запазычылі гэта з украінскага фальклёру. Песьня называецца “Казак”. Нічога тут страшнага няма. Адзін зрабіў у сваім пляне, другі – у сваім. А тыя недасьведчаныя людзі сказалі: “Гэта плягіят”, – і стварылі пэўную хвалю напружаньня паміж Кажынскім і Манюшкам. Яны абсалютна не мелі рацыі. Гэта – не плягіят”.
Музыказнаўца Радаслава Аладава цалкам згодная зь Віктарам Скорабагатавым:
(Аладава: ) “Усялякага роду нават не запазычанасьці, а аднолькавыя варыянты могуць быць дзякуючы таму, што кампазытары сьвядома зьвяртаюцца да цытаваньня матэрыялу. Яны на гэта маюць права. Асабліва калі гаворка ідзе пра фальклёр. Што ж яны, пазычаюць адзін у аднаго? Яны пазычаюць з агульных крыніцаў. Але кожны па-свойму гэта робіць, і гэта ўжо індывідуальны стыль. Гэта таксама чыста музычны прынцып мысьленьня – мысьленьня цытатамі”.
Ёсьць усім добра вядомая песьня “Бывайце здаровы” Любана. Віктар Скорабагатаў цалкам перакананы, што яна паўстала...
(Скорабагатаў: ) “Зь беларускага рэлігійнага канту “Нова рада ўстала, што і не бывала”. Можа, на сьвядомым, можа, на падсьвядомым узроўні Ісак Любан скарыстаў гэтую мэлёдыю. Тым ня менш яна грунтуецца на музычнай формуле, якая сапраўды належыць беларускаму народу. Гэта й зрабіла песьню “Бывайце здаровы” настолькі папулярнай, што яна стала народнай песьняй. Тое самае мы назіраем і з малітвай “Магутны Божа”. А гэта беларуская народная малітва “Матачка божая...” Па сутнасьці, гэта абсалютна той самы музычны матэрыял, крыху зьменены. І яшчэ... “Дай, добры Божа, магутны Божа”. Гэта ня значыць, што кампазытар Равенскі быў плягіятарам. Ён абапіраўся на слыхавы досьвед беларускага народу, скарыстаў гэты досьвед, каб мэлёдыя стала запамінальнай і ўвайшла ў сьвядомасьць людзей”.
Бываюць выпадкі, калі кампазытары цытуюць калег з цалкам канкрэтнай мэтай. Антоні Радзівіл напісаў опэру “Фаўст” – чатыры гадзіны музыкі! Але чамусьці не напісаў увэртуры да “Фаўста”, а скарыстаў прэлюдыю і фугу Моцарта. Чаму ён гэта зрабіў? Антоні Радзівіл паставіў музыку Моцарта як дзейную асобу Бога, найвышэйшую мудрасьць, найвышэйшую сілу. Мэфістофэль у опэры існуе як пэрсанаж, а Бога як пэрсанажа няма. Гэтую функцыю выконвае музыка Моцарта! Але ў кантэксьце опэры гэта ўжо музыка Радзівіла.
Бываюць у музыцы й падабенствы. Існуюць, у тым ліку і ў музыцы, тэрміны полістылістыка, каляж, архетып. Музыказнаўца Радаслава Аладава вывучае цяпер рукапіс партытуры опэры Шчаглова “Лясное возера”. І прыйшла да вельмі цікавай высновы:
(Аладава: ) “Вядома, у яго перад носам стаяў “Князь Ігар”. Ён меў гэты ўзор. Там ідзе адна за другой сытуацыі. Па-першае, агульная літаратурная крыніца. Потым – архетып. Але як яны з Арсеньневай усё перайначваюць на беларускі лад, нацыянальнай мовай, мэнтальнасьцю беларускай. І аказваецца, гэта не Барадзін. Гэта Шчаглоў...”
Цяпер ёсьць паняцьце рымэйк – новы погляд на стары музычны твор. Рымэйкі рабіліся, ёсьць і будуць рабіцца. Кажуць, ня Моцарт напісаў музычны матэрыял для ўвэртуры да “Чароўнай флейты”, а Клемэнці. Але Моцарт так перарабіў мэлёдыю, што нікому і ў галаву ня прыйдзе закідаць яму, што нехта іншы напісаў вядомы матыўчык. Але й Моцарта таксама расьцягвалі, так бы мовіць, на фрагмэнты. Дый наагул, вызначыць, хто ў каго што запазычыў, часам немагчыма. Пэўныя мэлёдыі, здараецца, лунаюць у паветры, лічыць Віктар Скорабагатаў. А абгрунтоўвае сваё меркаваньне на прыкладзе зноў-такі музыкі Міхала Клеафаса Агінскага, які напісаў вакальны цыкль “Да Касі”, дзе ў фінале гучыць шыкоўны палянэз.
(Скорабагатаў: ) “Калі зьняць фактуру і пакінуць толькі першую, другую і трэцюю долі, атрымаецца... Гэта матэрыял, які нам вядомы з каватыны Фігаро ў опэры “Вясельле Фігаро”. А цяпер опэра Голанда на лібрэта Мацея Радзівіла “Агатка, альбо прыезд пана”. Пакінем тыя самыя тры долі ў кожным такце, трошкі зьменім рытмаарганізацыю і атрымаем тую ж самую каватыну з опэры Моцарта”.
Застаецца разабрацца, хто ў каго пазычыў мэлёдыю. Моцарт напісаў “Вясельле Фігаро” ў 1786 годзе, Голанд напісаў “Агатку” на 2 гады раней, а Агінскі стварыў вакальны цыкль “Да Касі” на 8 гадоў раней. Такім чынам, або Моцарт запазычыў гэты музычны матэрыял у Беларусі (ці то ў Голанда, ці то ў Агінскага), або, як лічыць Віктар Скорабагатаў...
(Скорабагатаў: ) “Гэта тыя самыя формулы, тое, што лунае ў паветры. І гэтым дыхае кожны кампазытар. У пэўны пэрыяд часу зьяўляюцца формулы, кампазытару падаецца, што ён стварыў, а папраўдзе гэта мова такая музычная агульная, якая лунае ў паветры. Мог і запазычыць, а мог і сам напісаць... Калі б гэтага не было, не разьвівалася б сама музыка”.