Незалежная рэгіянальная газэта “Брестский курьер” у сёньняшнім нумары зьмяшчае артыкул пад назваю “Постой-ка, брат мусью”. У ім паведамляецца, як памежнікі прапускнога пункту “Варшаўскі мост” не пусьцілі ў Берасьце здымачную групу францускага тэлеканалу АРДЭ. Яны патрабавалі ад журналістаў імёны суразмоўцаў і адрасы сустрэчаў у Берасьці, але ніякіх тлумачэньняў паводле забароны ўезду ня далі. Аўтары артыкулу мяркуюць, што гэтая гісторыя магла стаць працягам выпадку, калі ў Менску была затрыманая здымачная група францускага тэлеканалу TF.
У артыкуле “Дзеці пра дзядулю Л., ці Патрыятызм зь пялёнак” “Брестский курьер” распавядае, што ў газэту зьвярнуліся чытачы з просьбай высьветліць неабходнасьць партрэтаў Аляксандра Лукашэнкі й дзяржаўнай сымболікі ў дзіцячых садках. Журналіст тыднёвіка пабываў у адным з такіх садкоў, запытаўся пра гэта ў кіраўніцтва й дзяцей і атрымаў вельмі цікавыя й нечаканыя адказы. Да прыкладу, адзін хлопчык выказаўся так: “Таму, што ён харошы. Ён дзяржаву ахоўвае, каб людзей не скрадалі”.
Незалежная “Рэгіянальная газэта” з Маладэчна напярэдадні ўсясьветнага Дня барацьбы са СНІДам паведамляе пра сытуацыю з гэтай хваробай у Салігорску. Як вядома, у побыце гэты горад носіць назву сталіцы наркаманаў. Наркаманы таксама лічацца групай рызыкі, у асяродку якой гэтая хвароба распаўсюджваецца надзвычай імкліва. Газэта паведамляе, што ў Салігорску цяпер назіраецца іншая тэндэнцыя – пашырэньне СНІДу сярод жанчын, якіх нельга залічыць у групу асацыяльных. Гэта азначае, што распаўсюд хваробы адбываецца полавым шляхам і, гэткім чынам, групай рызыкі становяцца ўсе жыхары гораду й краіны – піша “Рэгіянальная газэта”.
“Камсамольская праўда ў Беларусі” ў рубрыцы “праверка чутак” паведамляе, што, нібыта, зь 1 студзеня падвышаюцца кошты на расейскія чаравікі. Верагоднасьць росту коштаў падмацоўваецца тым фактам, што большасьць крамаў у Беларусі гандлююць менавіта расейскім абуткам. А зь 1 студзеня Расея й Беларусь мяняюць парадак аплаты падатку на дабаўленую вартасьць.
У адмысловым выпуску “Ваш дом” “Камсамолка” распавядае, як правільна выбраць хатні інтэр’ер, уласнаручна зрабіць навагоднюю елку, а таксама дае іншыя карысныя парады.