Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня АГП Анатоль Лябедзька выкліканы да сьледчага пракуратуры


Альгерд Невяроўскі, Менск Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, жорстка зьбіты амонаўцамі падчас акцыі пратэсту апазыцыі, выпісаны са шпіталю і праходзіць амбуляторны курс рэабілітацыі. Сьледчы пракуратуры дапытвае сьведак зьбіцьця кіраўніка АГП. Сам спадар Лябедзька наведае пракуратуру 28 кастрычніка.

Анатоль Лябедзька зь мінулай суботы знаходзіцца дома, але працягвае курс лекаваньня і абсьледаваньня. Вось што ён распавёў пра стан свайго здароўя:

(Лябедзька: ) “Мне напісалі, што я пакінуў шпіталь сам. Яны мне прапісалі цэлы комплекс лекаў і г.д. Мяне ўчора наведала лекарка, мы зь ёй міла паразмаўлялі. Яна сказала мне заўтра ці пасьлязаўтра наведацца да траўматоляга, здаць яшчэ раз неабходныя аналізы. Насамрэч праблемы няма. Мяне ўжо двойчы клікалі ў Варшаву, двойчы ў Вільню розныя людзі і ў Маскву, каб прайсьці нейкія абсьледаваньні”.

Праверку ў справе зьбіцьця Анатоля Лябедзькі амонаўцамі праводзіць старшы сьледчы пракуратуры Ленінскага раёну Менску Юры Варонка. Ён ужо дапытаў калегаў Лебедзькі з АГП Аляксандра Дабравольскага, Кацярыну Ткачэнку і Антаніну Кавалёву. Сам Анатоль Лябедзька наведае сьледчага 28 кастрычніка. Лідэр АГП гаворыць, што будзе патрабаваць, каб амонаўцаў прыцягнулі да крымінальнай адказнасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG