Іх абодвух абвінавачваюць у нанясеньні публічнай абразы прэзыдэнту Лукашэнку. Спадар Леванеўскі сядзіць у сьледчым ізалятары, а спадар Васільеў даў падпіску аб нявыезьдзе. У выбарчых камісіях прызналі, што гэтыя акалічнасьці не перашкаджаюць абодвум браць удзел у выбарах. Аднак ініцыятыўную групу Валерыя Леванеўскага не зарэгістравалі. Фармальная падстава – дакумэнты ў акруговую выбарчую камісію прадставіў ягоны сын Уладзімер, а ня ён сам. Праўда, спадар Леванеўскі аформіў даверчы ліст на сына, але гэты ліст ня быў засьведчаны начальнікам турмы.
Аляксандру Васільеву адмовілі ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы нібыта таму, што няправільна былі аформлены здадзеныя ў камісію дакумэнты.
Аляксандру Васільеву адмовілі ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы нібыта таму, што няправільна былі аформлены здадзеныя ў камісію дакумэнты.