Умовы лятарэі дазваляюць прыняць удзел у ёй не толькі тым беларусам, якія жывуць на Бацькаўшчыне, але і ў замежжы, аднак, яны павінны быць народжанымі ў Беларусі. Менавіта таму масквіч Яўген Чапко змог прыняць удзел у лятарэі і нечакана для сябе выйграў Грын-кард. Зараз ён ужо трэці год жыве ў Амэрыцы. Спадар Яўген распавёў нам пра свой жыцьцёвы лёс, пра тое, як за свае трохі больш за сорак гадоў ён двойчы стаўся эмігрантам.
(Чапко: ) “Я жыў у Маскве апошнія 15 гадоў. Сам я паходжу з Беларусі. Я нарадзіўся ў Нясьвіскім раёне, мястэчка Гарадзея. Скончыў школу, скончыў БДУ, філялягічны факультэт – расейская і беларуская мовы. Пасьля працаваў два гады ў Чэрвеньскім раёне настаўнікам і намесьнікам дырэктара школы.
Пры Міністэрстве адукацыі БССР існаваў Інстытут пэдагогікі. Я ад іх атрымаў накіраваньне у асьпірантуру ў Акадэмію пэдагагічных навук СССР. Там існаваў Інстытут выкладаньня расейскай мовы ў нацыянальных школах. Потым мяне пакінулі працаваць у гэтым інстытуце.
Ажаніўся там. Пасьля развалу СССР гэты інстытут згубіў актуальнасьць. Потым працаваў у прэзыдыюме Акадэміі пэдагагічных навук, там абараніў дысэртацыю. Пасьля перайшоў у Інстытут псыхалёгіі ў якасьці навуковага сакратара. Адтуль мяне запрасілі працаваць у Міністэрства ўнутраных справаў, там было такое упраўленьне падрыхтоўкі спэцыялістаў. У час перабудовы там склалася такая навуковая група, быў рамантычны час перабудовы. Я працаваў там апошнія 5 гадоў перад эміграцыяй у якасьці намесьніка загадчыка аддзела, які займаўся менавіта пэдагагічнай і псыхалягічнай падрыхтоўкай кадраў”.
(Сурмач: ) “Спадар Яўген, выглядае, што Вы зрабілі ў Маскве неблагую кар’еру, чаму пайшлі ў новую эміграцыю?”
(Чапко: ) “Я больш эмігрант выпадковы. Нейкія далёкія жончыныя знаёмыя падавалі анкеты на амэрыканскую Грын-кард і падалі на нас, і мы выйгралі. Гэта быў такі сюрпрыз, нечаканасьць”.
(Сурмач: ) “Думку пра зьмену мейсца жыхарства ў спадара Чапко выклікала не толькі выпадковасьць, але і зьмена жыцьцёвых абставінаў”.
(Чапко: ) “На працы пайшлі перамены, у Расеі тады зьмяніўся трохі палітычны курс, зь міністэрства пачалі выціскацца людзі не ваеннага і не міліцэйскага мысьленьня. Я адчуў там сябе даволі няўтульна. Хаця мне і прапанавалі пасаду большую, але навуковая праца скончылася, і мне стала нецікава. Я якраз хацеў зьмяніць працу. Мы з жонкаю так падумалі і вырашылі ўсё ж ад’ехаць. Я эміграваў у 39 гадоў, гэта было ўжо даволі цяжка”.
(Сурмач: ) “Вы былі на той час грамадзянінам Расеі, але, мелі магчымасьць вярнуцца ў Беларусь, чаму не выбралі Бацькаўшчыну, ці спрабавалі раней вярнуцца дадому?”
(Чапко: ) “Не, ведаеце, я не спрабаваў вярнуцца па шмат якіх прычынах. Першая, чыста жыцьцёвая, вяртацца не было куды. У той час у мяне там яшчэ была маці, але яна жыла ў службовым памяшканьні, у якім пасьля яе сьмерці я не мог заставацца. Увесь час мы жылі ў службовым памяшканьні. Я рос, як Міколка-паравоз. Маці працавала на чыгунцы.
Як бы на пачатку такой патрэбы не было, бо кантакты былі цесныя. У мяне была такая праца, гэты інстытут, у якім я працаваў, Інстытут выкладаньня расейскай мовы у нацыянальных школах, там я абараніў дысэртацыю па беларускай праблематыцы. Гэта быў час рамантызму, пошукаў у накірунку будаваньня нацыянальных школаў. Я займаўся школамі беларускімі, украінскімі і польскімі, якія існавалі ў Віленскім краі. Гэта была сапраўды цікавая праца, і я шмат часу праводзіў у Беларусі. Мы складалі цікавыя праекты, менавіта, па беларусізацыі школы. Больш за усё я працаваў з беларускімі школамі, якраз у Менску ствараліся беларускія школы, мы ездзілі туды, цікавы быў вопыт па распаўсюджваньні менавіта беларускасьці. У Беларусі маё слова не ўспрымалася як нацыяналізм, як нейкія выхадкі нацыяналістаў ці заходнікаў, я ж прыязджаў з Масквы: раз я казаў пра беларусізацыю, то яны ўспрымалі гэта як тое, што тэба выконваць загад зьверху. І гэта якраз спрацоўвала. А мне гэта давала магчымасьць быць з Беларусьсю. А пасьля – вядомыя падзеі, калі Беларусь адвярнулася ад беларусізацыі, я ўжо далей псыхалягічна не адчуваў патрэбы там нешта рабіць”.
Яўген Чапко з жонкаю і сынам прыехаў у ЗША у кастрычніку 2001 году ў невялікі горад Фрімінгэйм, штат Массачусэтс, што ў 20 хвілінах язды ад Бостану.
(Сурмач: ) “Спадар Яўген, чаму Вы абралі менавіта гэтае месца?”
(Чапко: ) “Бо ў гэтым штаце жыве найбліжэйшая сяброўка маёй жонкі, якая нам абяцала дапамогу і дала нам вялікую падтрымку ў гэтай двухмесячнай адаптацыі тут. І мы ўжо праз два месяцы мелі працу”.
(Сурмач: ) “Якая была там Вашая першая праца?”
(Чапко: ) “Нічога рамантычнага, тэхнічная праца. Гэта навуковая ўстанова экалягічнага напрамку, яны рабілі аналізы асяродзьдзя, глебы, прадуктаў. Я там быў у адной асобе – лябарант, загадчык гаспадаркі, прыёмшчык, такая праца, якая не патрабавала глыбокага веданьня мовы, а толькі акуратнасьці. Гэта была сталая праца, што вельмі важна ў Амэрыцы. Гэта поўная праца, калі ты заняты 40 гадзін у тыдзень, яна дае так званыя выгоды – гэта калі табе аплачваецца і лячэньне, і вакацыі і ўвогуле дае дастаткова грошай, каб ты мог утрымаць жытло, а яно тут вельмі дарагое. У нашым штаце таньней чым за 1 тысячу даляраў зняць кватэру проста немагчыма. Я там адпрацаваў на гэтай працы больш за два гады і адначасна жыцьцё прымусіла мяне вучыцца”.
(Сурмач: ) “Вядома, што за адукацыю ў Амэрыцы трэба плаціць. Як у Вас вырашылася гэтая праблема?”
(Чапко: ) “Для легальных эмігрантаў тут шмат усялякіх магчымасьцяў, даецца фінансавая падтрымка, арганізацыйна гэта усё прадумана. Я пайшоў вучыцца на эканамічны накірунак, у каледж.
Рынак адукацыйных паслугаў тут вельмі разьвіты, тут ёсьць каледжы на ўсе густы, на ўсе ўзроўні даходу. Ёсьць такая сыстэма каледжаў, якія знаходзяцца на ўтрыманьні дзяржавы. Гэта танныя каледжы, якія даюць магчымасьць атрымаць адукацыю на ўзроўні бакаляўра. Яна не бясплатная, тут нічога бясплатнага ўвогуле няма і нават слова такога няма.
Падаеш заяву аб дапамозе, ёсьць такая спэцыяльная дзяржаўная арганізацыя, і калі ёсьць патрэба, яна выдзяляе табе грошы на вучобу. Частку грошай дае штат, частку – ад нейкага мясцовага бюджэту. І ўсяго гэтага разам набіраецца на аплату вучобы ў гэтым каледжы. У прэстыжных, дарагіх каледжах таксама даюць дапамогу, але правяраецца твой даход. Але там патрэбна іншы ўзровень мовы мець. Гэтыя грошы не трэба вяртаць, гэта не крэдыт. Звычайна, эмігранты, хто хоча вучыцца, ідуць вучыцца ў гэтую сыстэму каледжаў за дзяржаўны кошт, а потым падцягваюць мову і бяруць беспрацэнтны крэдыт і за гэта дацягваюць сваю адукацыю ў больш высокіх каледжах”.
(Сурмач: ) “Вы былі ў Маскве кандыдатам навук, як пачуваецца цяпер у ролі студэнта?”
(Чапко: ) “Адчуваеш сябе ў вельмі спагадлівых умовах, утульна у гэтым каледжы. Але цяжка, вучуся два гады. Давялося і працаваць і вучыцца па поўнай праграме.Трэба было рыхтавацца да заняткаў, а тут сьпісваць не прынята, “шпаргаліць” тут – гэта сорам. Даводзіцца шмат вучыцца і поўная стаўка на працы, гэта азначае, што часам даводзіцца працаваць яшчэ і звыш працоўнага часу. Гэта выгадна, бо за гэта плацяць у паўтары разы больш, нават за кожную хвіліну. Тут парадак, нават, калі ты адну хвіліну перапрацаваў, табе заплацяць за гэту хвіліну.
Вялізная балячка ў Амэрыцы – гэта пэрыядычныя скарачэньні з працы. Я мусіць аж тры скарачэньні перажыў даволі спакойна, а ў апошні раз я падыйшоў да сваёй начальніцы і папрасіў, ці нельга і мяне скараціць, бо я вучуся.
Справа ў тым, што да гэтага моманту я зарабіў сабе выгоду па беспрацоўі. Гэта даволі выгадна, бо ты маеш права атрымоўваць амаль што тую самую зарплату. Гэта дало мне магчымасьць узяць больш курсаў – трохі ўжо стараваты, трэба фарсіраваць вучобу. Хаця, у Амэрыцы гэта звычайная справа. Ёсьць са мною студэнты, якім па 70 гадоў.
Я зараз займаюся пошукам працы, бо вучоба заканчваецца ўжо ў верасьні. Зараз я магу разьлічваць недзе на працу бугальтара. Гэтая прафэсія вельмі тут запатрабаваная”.
(Сурмач: ) “Як, увогуле, псыхалягічна звыкалі да жыцьця ў іншым грамадзтве?”
(Чапко: ) “Вы ведаеце, у Маскве ў апошнія гады мы сябе адчувалі даволі няўтульна, адчувалі сябе чужымі. Я, мусіць, асабліва. Я адчуваў сябе там, як у эміграцыі. І тут мы адчуваем сябе чужымі і там адчувалі чужымі. Але тут лепей, тут ня крыўдна, што ты чужы, а там я столькі паклаў працы, сілаў, інтэлекту і ўсё гэта задарма, і усё гэта ўпустую. А тут успрымаецца нармальна, што ты пачынаеш жыцьцё спачатку.
Я не адношу сябе да людзей, якія могуць зарабіць вялікія грошы, я і там ня мог іх зарабіць, ня ведаў – як, і тут я іх не зараблю ніколі. Але, тут сябе ўтрымліваць усё ж лягчэй, і псыхалягічна тут лягчэй жыць. Бо Масква ўсё ж горад кантрастаў. Гэтыя жабракі, гэтая цыганшчына, гэтая бядота на фоне чыста ўжо ўсходняй раскошы, якую ніколі ў Амэрыцы не пабачыш. Амэрыка, ці Захад увогуле, яны жывуць у другой парадыгме, іх культура разьвіваецца ў іншым мэнталітэце. Тут нават багатыя людзі не дазваляюць сабе лішняй раскошы, ці яе не паказваюць. А гэтая паўазіяцкая прырода Расеі не дазваляе ёй так разьвівацца. Там у першую чаргу – гэта раскоша, багацьце, усё гэта выстаўляецца напаказ, і гэта ўсё вельмі душыць псыхалягічна людзей. А тут гэтага няма, няма гэтага псыхалягічнага бруду, мацяршчыны, адносіны роўныя паміж людзьмі. За 3 гады ніводнага разу мяне ніхто не пакрыўдзіў, не абразіў на вуліцы, нідзе. Гэта вельмі добра для псыхалягічнага здароўя чалавека, і для маёй сям’і ў прыватнасьці”.
(Сурмач: ) “Дарэчы, як адаптаваўся Ваш сын, яму па прыездзе было трохі больш за 10 гадоў?”
(Чапко: ) “Сын адаптаваўся абсалютна, вучыцца. Вельмі хутка перайшоў на ангельскую мову. Псыхалягічна тут школа яму больш падыходзіць, бо яна больш дэмакратычная. Ніхто не душыць на дзіця псыхалягічна, не абражае, ніхто не дазваляе павысіць голас на дзіця. А ў яго такі склад характару, што яго дабівала гэтая наша манера савецкіх школаў, калі настаўнік можа накрычаць, абразіць, увесь час называлі нас па прозьвішчах. А тут адразу называюць па імёнах, вельмі лагодныя адносіны, вельмі дэмакратычныя. Я бачу, як хлопец выправіўся, псыхалягічна раскрыўся. Ён і вучыцца лепш стаў, і актыўнасьць зьявілася, мэтанакіраванасьць, ён скіраваны на адукацыю, чытае шмат, з кампутарам працуе. Ён уключыўся ў гэтае жыцьцё, так што нават дзеля гэтага, пэўна, варта тут заставацца”.
(Сурмач: ) “Вашая жонка таксама працуе?”
(Чапко: ) “Жонка працуе, яна была таксама навукоўцам: мы працавалі ў адной галіне, яна – кандыдат пэдагагічных навук. А тут яна атрымала дыплём, як выхавацелька дзіцячага садку, зараз працягвае навучаньне і працуе ў садку”.
(Сурмач: ) “Спадар Яўген, Вы так вобразна выказаліся пра тое, чым адрозьніваецца амэрыканскае грамадзтва ад расейскага. А ці пабачылі нешта падобнае?”
(Чапко: ) “Тут ёсьць шмат такіх рэчаў, якія былі ў Савецкім Саюзе. Напрыклад, нешта падобнае да сацыялістычнага спаборніцтва, таксама ёсьць Дошкі гонару на працы, нават ёсьць асобная паркоўка для перадавікоў квартала. Многія прадпрыемствы маюць свой уласны паркінг для аўтамашынаў, там ёсьць спэцыяльна адведзеныя месцы для інвалідаў і, звычайна, побач паркінг для перадавікоў за квартал. Калі квартал канчаецца, забірай сваю машыну і ідзі ізноў да гурта”.
(Сурмач: ) Што яшчэ падалося Вам адметным у Амэрыцы?
(Чапко: ) “Тут вялізная роля дзяржавы, дзяржава трымае ўсё у сваіх руках. І на гэтым многае трымаецца. Дзяржава кантралюе бізнэс і кантралюе зарплаты. Правяраецца, напрыклад, ці хадзілі людзі на абедзенны перапынак. Ня дай Бог не хадзілі, дык уладальнік кампаніі заплаціць вялізны штраф. Усе гэтыя выплаты, каб выплачваліся, усе ільготы. І ў гэтым розьніца з намі, тут дзяржава глядзіць, каб капіталізм не занадта моцна паказваў зубы. Хаця, сам прэзыдэнт, не параўноўвачы зь беларускім, такой вялікай ролі ня мае і на тэлеэкранах больш бывае толькі падчас выбараў”.
(Сурмач: ) “Спадар Яўген, у Маскве Вы былі далучаны да беларускай грамады, цягам больш 10 гадоў прымалі ўдзел у працы Таварыства беларускай культуры імя Францішка Скарыны. А як у Амэрыцы, ці кантактуеце там зь беларускай дыяспараю?”
(Чапко: ) “Я сачу за сайтамі, ведаю пра жыцьцё БАЗА. Выходзіў на кантакт з Раманам Кардонскім, які ачольвае Масачусецкі аддзел БАЗА. Я пляную трапіць сёлета на Сустрэчу беларусаў Паўночнай Амэрыкі ў Канадзе”.